У Мосары ўдзячнасць, памяць і малітва для святара: 3 гады таму спачыў ксёндз Пралат Юозас Булька

Тры гады таму ў адной з мінскіх бальніц адышоў у вечнасць ксёндз Пралат Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі.
У Мосары ўдзячнасць, памяць і малітва для святара: 3 гады таму спачыў ксёндз Пралат Юозас Булька.

Ксёндз Юозас Булька спачатку аднавіў касцёл і разам з вернікамі зрабіў адмысловы парк перад касцёлам, навёў парадак на могілках, адбудаваў 14 стацый Крыжовага шляху – Мосарскую Кальварыю. Апроч гэтага ксёндз Пралат Юозас Булька пабудаваў касцёл у Варапаеве, больш за 100 прыдарожных фігурак і крыжоў, шмат гротаў Маці Божай. Дзякуючы яму Мосар сталі называць “беларускай Венэцыяй”.

У кастрычніку 2008 года ў Літве адбыўся “паклёп” на ксяндза, які моцна падарваў ягонае здароў’е.

На жаль, ксёндз Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі, адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 года. Ён прапагандаваў здаровы лад жыцця, шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам. Так, у Мосары прадстаўнікамі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы была створана Алея цвярозасці. Шмат намаганняў прыкладаў ксёндз Юозас Булька і на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла.

У 2005 годзе ксёндз Юозас Булька стаў першым каталіцкім святаром, які быў узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». У 2006 годзе ўказам прэзідэнта ксёндз Булька быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў і прапаганду здаровага ладу жыцця.

Вось і ў гэтым годзе мы молімся за памерлага ксяндза Пралата. Маліцца за яго будзем заўсёды… Памяць пра яго жыве ў нашых сэрцах і малітвах. Вялікую спадчыну пакінуў нам гэты чалавек высакароднага сэрца, таму вернікі заўсёды з удзячнасцю, светлай памяццю і малітвай ушаноўваюць свайго душпастыра – ксяндза Пралата.

У сераду, 9 студзеня, адбылася ютрань за спачылага (экзэфія), якую вельмі любіў спяваць Пралат, і святая літургія, падчас якой ксёндз Алег Мурзіч узгадаў пра важнасць малітвы за памерлых, асабліва душпастыраў, і ўспомніў асобу ксяндза Юозаса. Не хопіць, канешне, нашых словаў, каб успомніць усе словы, павучэнні, справы святара…

Ксяндза Юозаса шмат хто памятае, як добрага, чулага і адданага душпастыра. Малітоўная лучнасць у дзень спачыну дазваляе нам трываць у духоўнай сувязі з ім. Маем надзею і веру, што сустрэнемся потым з ім ў Нябеснай Айчыне.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Ксёндз Юозас Булька нарадзіўся 27 снежня 1925 года ў Новасвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна. Да 1952 года працаваў у прыватным сямейным маёнтку. Закончыў 6 класаў Кірдзейкскай пачатковай школы. Потым пераехаў у Вільню, дзе працягнуў навучанне ў вячэрняй школе і працаваў.

У 1958 годзе скончыў Віленскую сярэднюю школу працоўнай моладзі №8. З 1960 года па 1980 год працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў.

Пасля таго, як сышоў на пенсію ў канцы 1980-х гадоў, пачаў працаваць пры касцёле Беззаганнага пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вільні кветкаводам і завочна вучыцца ў духоўнай семінарыі. Прыняў святарскае пасвячэнне з рук ксяндза біскупа Рамана Анджыеўскага ва Влоцлаўке 5 лістапада 1987 года.

Спачатку ксёндз Юозас дапамагаў у парафіі Майцягальскага касцёла Віленскага раёна, затым прыбыў у Беларусь і распачаў працу ў парафіі святой Ганны ў вёсцы Мосар.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць