Свята снегу пройдзе ў Віцебску

У гэтыя выходныя, 19 і 20 студзеня, у Віцебску пройдзе шмат вясёлых і займальных імпрэз, прымеркаваных да Сусветнага дня снегу. Адным з самых цікавых стане першынства горада па зімовым плаванні на Вадохрышча.

Паколькі сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі не дужа любяць бавіць вольны час на вуліцы, седзячы ў асноўным за кампутарам, то асноўны лозунг мерапрыемстваў – «Вернем дзяцей на снег».

Праграма свята:

19 студзеня

плошча Перамогі, 11.00 – конкурс ледзяных фігур, культурна-спартыўнае свята, канцэрт самадзейных мастацкіх калектываў, дыскатэка

вуліца Суворава, 11.00 – «Віцебскі вернісаж»: выстава-кірмаш работ народных майстроў, мастакоў, навучэнцаў мастацкіх школ

парк Мазурына, 11.30 – першынства горада па зімовым плаванні ў рамках праваслаўнага свята Вадохрышча

Спаборніцтвы пройдуць у трох узроставых катэгорыях (да 20, 40, 50 гадоў) на дыстанцыях, а таксама на час знаходжання ў вадзе. Да спаборніцтваў дапускаюцца ўдзельнікі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і маюць допуск урача.

20 студзеня

Пойма Віцьбы, 11.00 – культурна-спартыўнае свята


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць