Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак

Сустаршыня па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павал Севярынец, які адбывае пакаранне за Плошчу-2010 на "хіміі" ў вёсцы Куплін Брэсцкай вобласці, атрымаў трохдзённы адпачынак. Позна ўвечары 19 студзеня ён прыехаў у Віцебск, дзе жывуць яго бацькі.

Пабыць дома Паўлу давядзецца каля 1,5 сутак.

Да заканчэння тэрміну пакарання палітыку засталося дзевяць месяцаў, паведамляе прэсавая служба БХД.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць