Мастак звярнуўся з адкрытым лістом да губернатара

Мастак Мікола Купава звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца і старшыні Аршанскага гарвыканкама Мікалая Лісоўскага. У сваім звароце ён хоча прыцягнуць увагу чыноўнікаў да гаротнага лёсу архітэктурнага помніка XVIII стагоддзя — будынка Базылянскага кляштару.

Вядомы мастак прапануе на абласным узроўні прыняць рашэнне аб аднаўленні сьвятыні Апекі Маці Божай і тэрмінова распачаць кансервацыю і рэстаўрацыю будынка кляштара. Пры гэтым ён гатовы правесці дабрачынны продаж сваіх працаў і 65% выручаных такім чынам сродкаў ахвяраваць на ўзнаўленне помніка.

Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы па стане на 2003 год. Фота Алены Сцяпанавай

Далей прыводзім тэкст ліста цалкам:

Старшыні Віцебскага аблвыканкама
спадару Косінцу А.М.
Старшыні Аршанскага гарвыканкама
спадару Лісоўскаму М.В.

Паважаны Аляксандр Мікалаевіч!
Паважаны Мікалай Віктаравіч!

Ужо больш за восем гадоў у маім родным горадзе Воршы стаіць без даху будынак Базылянскага кляштару -- рэшткі аднаго з самых выбітных помнікаў архітэктуры горада. Ад дажджу і сьнегу помнік і надалей разбураецца.

Адказныя асобы ў горадзе і вобласці зусім не спраўляюцца са сваімі абавязкамі па выратаванні кляштара ад пагібелі, іхняга клопату ў гэтым напрамку зусім не бачна. Цяпер кляштар накрыты белай коўдрай мяцеліцы, старыя муры сцінае мароз, а хутка прыдзе вясна, пойдуць дажджы, і, каб пазьбегнуць далейшага разбурэння будынка, нам трэба вельмі шмат пасьпець у бліжэйшы час.

Некалькі год таму будынак кляштара, які быў даведзены да занядбанага стану, перадалі Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Але ж перакласьці адказнасьць за далейшы лёс амаль разбуранага помніка архітэктуры на плечы хрысьціянскай суполкі было зусім не справядліва, і ў прынцыпе няслушна! Бо сьвятыню Апекі Маці Божай разбурылі ў жніўні 1969 года савецкія ўладары Воршы (адбывалася гэта на маіх вачах), а кляштар быў даведзены да бядотнага стану поўнай бязьдзейнасьцю цяперашніх прадстаўнікоў улады, адказных за развіццё культуры і захаванне спадчыны. Таму і аднаўляць помнік, безумоўна, павінна дзяржава!

Хачу адзначыць станоўчыя прыклады аднаўлення архітэктурнай спадчыны ў Віцебску, Магілёве і ў самой Воршы (частковае ўзнаўленне езуіцкага кляштара, які царызм прыстасаваў пад турму, і помнік праіснаваў у гэтай якасьці ў цэнтры горада да пачатку 1990-х гадоў; а таксама аднаўленне Куцеінскай царквы). У працяг гэтай практыкі захавання гістарычнай спадчыны прапаную на абласным узроўні прыняць рашэнне аб аднаўленні сьвятыні Апекі Маці Божай, тэрмінова распачаць кансервацыю і рэстаўрацыю будынка кляштара.

Дапамагчы у гэтай высакароднай справе магла б грамадзкасьць. Прынамсі, на гэта я моцна разлічваю, і ў гэтае дапамозе гатовы я сам па меры сваіх сілаў удзельнічаць. Улічваючы складанасьць становішча, у якім апынуўся кляштар Базылянаў, я абвясьціў пра продаж шэрагу сваіх твораў, 65% выручаных такім чынам сродкаў я намераны ахвяраваць на ўзнаўленне кляштара Базылянаў.

Адначасова спадзяюся на актыўную падтрымку культурных установаў, грамадзкіх арганізацыяў, прадстаўнікоў бізнэсу, усяе патрыятычнае грамадзскасьці горада і вобласьці, аршанцаў у нашай краіне і ў замежжы –усіх, каму дарагое гістарычнае аблічча горада, імідж нашай дзяржавы, культурная і архітэктурная спадчына нашага народа.

З Богам і Вераю --
Ваш зямляк Мікола Купава
(Сябра Беларускага саюза мастакоў; узнагароджаны дыпломам і медалём імя Францыска Скарыны, Прывілеем Беларускага Асьветніцкага Фонду імя Льва Сапегі (за кнігу казак Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны ськіт»); лаўрэат прэміі Беларускага Фонду Тадэвуша Касьцюшкі).


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    6 каментарыяў

    1. Volc  
      31/студзень/2013 у 0:45

      Базылянскi кляштар пералалi РПЦышнiкам. Типа эти казлиновонючбарадатыя кацапы что-то за свои московские бабки чтот тут восстанавливали. Ждут, пока им за бюджетное бабло торговый ларёк с крестом на крыше отгрохают, а не отгрохают - для их невелика потеря. То ж Базылянскi кляштар.

    2. Krodo  
      31/студзень/2013 у 8:15 1

      Молодец, хорошая реклама для художника...

    3. Andrew  
      31/студзень/2013 у 18:23 2

      Кто-нибудь напишет что-то хорошее? Или и дальше будем гавкать?

      А Купава молодец. Жаль таких немного.

      На базыльянский кляштар помог бы и РПЦ. Есть какой-то расчётный счёт?

    4. Litvin  
      1/люты/2013 у 9:28 3

      Andrew пісаў:

      помог бы

      Помог бы?..... Ихто он такой этот РПЦ?
      РПЦ хватанула его себе, а теперь она всего лишь "помог бы"? Это как в колхозе: "приезжайте шэфы к нам работать, а мы вам может быть поможем"

    5. Alena  
      1/люты/2013 у 10:37 4

      @ Andrew:

      каб не паблытаць раптам лічбачкі ў доўгім нумары рахунку, не буду яго перадрукоўваць. А паглядзець і занатаваць яго можна адсюль http://orshatut.by/2012/10/ministerstva-kulturyi-pra-stan-perspektyivyi-klyashtara-bazyilyanau/
      Дарэчы, там пералічаны і іншыя спосабы аказання матэрыяльнай дапамогі на ўратаванне аршанскага помніка архітэктуры.

    6. Andrew  
      2/люты/2013 у 1:17 5

      @ Alena:
      Ага, дзякуй.

    Каментаваць