Віцебская харугва вярнулася ў родны горад

Першую ў Беларусі навуковую рэканструкцыю вялікай харугвы з Віцебска сярэдзіны XVII стагоддзя можна ўбачыць на выставе ў Духаўскім кругліку. Гэты і іншыя ўнікальныя экспанаты стварылі ўдзельнікі народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” Цэнтра культуры “Віцебск”.

Адноўлены сцяг – харугва аднаго з віцебскіх палкоў апалчэння, які абараняў горад падчас руска-польскай вайны 1654 года. Яна ўяўляла сабой прамавугольнае палотнішча памерам 2х2,5 м з шасцю палосамі блакітнага і жоўтага колераў, якія чаргуюцца. Падчас узяцця нашага горада сцяг захапілі маскоўскія войскі. Фізічна харугва не захавалася, і рэканструіравалі яе паводле «Отписка витебского воеводы В.П.Шереметьева, с приложением росписи знамен, взятых им в Витебске. 1654».

Вяртанню сцяга на радзіму папярэднічала вялізная праца, аб якой распавёў кіраўнік клуба “Варгенторн” Сяргей Бабенка: “Гэта харугва – наш гонар. За ўсім стаіць год навуковых даследаванняў і пяць месяцаў фізічнай працы. Каб аднавіць яе, нам давялося супрацоўнічаць са шведскімі музеямі і ўкраінскімі калегамі. У выніку атрымалася дакладная копія. Шаўковую тканіну, як у XVII стагоддзі, нам саткалі ўзбекскія майстры. А фарбавалі мы яе ўжо самастойна – на кнігах. Фарбавальнікі выкарыстоўваліся натуральныя. Так, для жоўтага колеру выкарыстоўвалі гранат. А шыў сцяг мужчына. Такім чынам, харугва – гэта нашы пот і кроў, бяссонныя ночы. Пры гэтым праца яшчэ не скончана: трэба даведацца, які малюнак быў на сцягу. Імаверна, гэта быў герб Віцебска».

Экспазіцыя таксама знаёміць з тагачаснай “модай” (два жаночыя строі – шляхетны і мяшчанскі, і два мужчынскія касцюмы – сармацкі ўбор і панцырнага шляхціча на турэцкі манер). Абутак, зброя, даспехі і амуніцыя – таксама з XVII стагоддзя. Адметна, што рэчы адноўлены менавіта па матэрыялах Віцебска.

“Усё, што вы тут бачыце, гэта не тое, што Сяргею Бабенку раптам захацелася зрабіць. Гэта гісторыя, якая з’яўлялася штодзённасцю 300 гадоў таму. У такіх вось кальчугах па Віцебску тады хадзілі ваяры, а ў такіх строях – мяшчанкі. І падэшвамі менавіта такіх вось чаравікоў яны тапталі нашу віцебскую зямлю. Звярніце ўвагу, з якой дакладнасцю адноўлены кожны прадмет на выставе! А рэканструкцыя харугвы – гэта ўвогуле ўнікальны выпадак у Беларусі. Магчыма, наконт яе аднаўлення будзе крытыка з боку Акадэміі навук. Але мы да гэтага гатовы: не крытыкуюць толькі таго, хто нічога не робіць. Увогуле XVII стагоддзе ў гісторыі нашай дзяржавы вельмі мала вывучана навукоўцамі. А менавіта ў той час быў закладзены падмурак беларускай народнасці, усяго таго, што і зараз захоўвае нашу нацыю, мову”, – адзначыў на прэзентацыі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі. І самакрытычна дадаў: “Хоць я зараз і размаўляю па-руску, але дзесьці мне за гэта сорамна…”.

Дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі звярнуў ўвагу на тое, што рэканструктарская дзейнасць клуб “Варгенторн” дапамагае вывучыць гісторыю асобна ўзятага населенага пункта, канктрэтна Віцебска: “Да гэтага XVII стагоддзе, а тым больш такая вузкая, рэгіянальная тэматыка, былі слаба распрацаваны нашымі гісторыкамі”.

Выстава “Віцебская харугва” будзе працаваць у Духаўскім кругліку на працягу месяца, да 28 лютага.

Даведка “ННВ”: Гістарычнай рэканструкцыяй і эксперыментальнай археалогіяй клуб “Варгенторн” займаецца амаль 10 гадоў. У межах навуковага праекта “Віцебская харугва” ў 2011 годзе ён правёў выставу “Нататкі віцебскага шляхціча”, якая знаёміла з вобразам мясцовай знаці ў першай палове XVII стагоддзя. Сённяшняя выстава дэманструе рэканструкцыю матэрыяльнай культуры Віцебска ў 1600-1650 гады. У межах праекта “Віцебская харугва” плануецца выданне шэрага навукова-папулярных публікацый сумесна з мінскімі археолагамі.


Меткі: , , ,

Падобнае

    30 каментарыяў

    1. Dima Borisov  
      2/люты/2013 у 20:38

      Малайцы. Трэба абавязкова збегаць на выставу.
      Пра жоўта-блакітную харугву, што праўда, першы раз чую. Раней у нас усё пісалі пра зялёную з "Пагоняй". Ці гэта іншая эпоха?

    2. Макар  
      3/люты/2013 у 13:04 1

      @ Dima Borisov:
      Не, гэта іншая харугва.
      Гэтая - дакладная рэканструкцыя баявой харугвы, што была ў Віцебску.

    3. Сонный Мух  
      3/люты/2013 у 14:10 2

      @ Макар:
      Спасибо большое за ожившую историю. Сергей, нужно продолжать в том же русле и выходить на новые уровни!!!

    4. Аляксандр  
      3/люты/2013 у 18:13 3

      Dima Borisov пісаў:

      Пра жоўта-блакітную харугву, што праўда, першы раз чую. Раней у нас усё пісалі пра зялёную з “Пагоняй”. Ці гэта іншая эпоха?

      Зялёная з Пагоняй - гэта харугва Віцебскага ваяводзтва. Былі яшчэ павятовыя харугвы, таксама з выявай Пагоні. Пра віцебскую жоўта-блакітную, па-праўдзе кажучы, ўпершыню чую. Магчыма, нейкая апалчэнцкая. Дарэчы, пад падобнай харугвай, але толькі з чырвона-белымі пасамі ваявалі нямецкія кнехты. Прынамсі на гравюры 16ст. Аблога Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 г. ёсць яе выява.
      http://jivebelarus.net/files/Image/history/Livonian_War/siege-of-Polotsk.jpg

    5. corum  
      3/люты/2013 у 20:32 4

      Очень интересный материал, правда глядя на цвета на первом фото, я подумал об ошибке и что это статья про украину.
      Кстати, а что у того странно причесанного молодого человека за музыкальный инструмент?

    6. Сяржук Серабро  
      3/люты/2013 у 22:52 5

      corum пісаў:

      Кстати, а что у того странно причесанного молодого человека за музыкальный инструмент?

      ліра

    7. Яна Ільіна  
      3/люты/2013 у 22:55 6

      corum пісаў:

      за музыкальный инструмент?

      Колесная лира.
      Если навести мышь на фото, открывается подпись к снимку. И так - к каждому фото. Я всегда довольно подробно подписываю свои снимки: кто и что на них изображен.

    8. Корум  
      3/люты/2013 у 23:38 7

      Спасибо большое. Как-то даже не догадался навести на фото курсор. 🙂

    9. Сяржук Серабро  
      4/люты/2013 у 0:42 8

      Корум пісаў:

      Спасибо большое. Как-то даже не догадался навести на фото курсор.

      8)
      а калі яшчэ клікнуць па фота, то яно павялічыцца і можна будзе прагартаць усе фота з артыкула стрэлачкамі
      а знізу будуць подпісы

    10. corum  
      4/люты/2013 у 8:00 9

      Сяржук Серабро пісаў:

      Корум пісаў:

      Спасибо большое. Как-то даже не догадался навести на фото курсор.
      Эт, а может где-нибудь можно какой-нибудь хелп почитать? ))

      а калі яшчэ клікнуць па фота, то яно павялічыцца і можна будзе прагартаць усе фота з артыкула стрэлачкамі
      а знізу будуць подпісы

    11. Яна Ільіна  
      4/люты/2013 у 8:17 10

      А я вот думаю: на фига такие подписи, если читатели их все равно не видят. И таких людей, как каждый раз выясняется, очень много. Это называется мартышкин труд: ты сидишь, пишешь развернутую информацию о содержании снимка, тратишь на это уйму времени и старания (в частности, в репортажах с выставок: не столько из журналистских правил, сколько из уважения к труду художников и любви к искусству всегда подписываю название каждой работы, имя и фамилию ее автора). Все это нехилый кусок работы. А это в итоге никто не видит... Смысл? 🙁

    12. ПИТОН  
      4/люты/2013 у 9:10 11

      Смысл есть.Не внимательность свойственна человеку.А если человеку объяснили,то он скажет спасибо за науку и будет использовать полученные знания.
      Яна СПАСИБО за ВАШ ТРУД! Удачи,успехов в не легком деле. 😉

    13. Litvin  
      4/люты/2013 у 9:24 12

      Яна Ільіна пісаў:

      Смысл?

      Смысл.... важность Вашей работы трудно переоценить..... даже в мелочах. Я, например, только благодаря Вам узнал об этом мероприятии и собираюсь обязательно его посетить.
      А в технических моментах - совершенству нет предела.

    14. corum  
      4/люты/2013 у 9:49 13

      Яна Ільіна пісаў:

      А я вот думаю: на фига такие подписи, если читатели их все равно не видят. И таких людей, как каждый раз выясняется, очень много.

      Они были и они будут. И от этого никуда не деться. Одна из наших бед - это не информированность, то есть не знание. Вчера-сегодня, благодаря вашему комменту про подпись видимо не только я узнал, что фотографии подписаны и прочитать подпись можно просто наведя курсор. 🙂
      Яна Ільіна пісаў:

      Это называется мартышкин труд: ты сидишь, пишешь развернутую информацию о содержании снимка, тратишь на это уйму времени и старания (в частности, в репортажах с выставок: не столько из журналистских правил, сколько из уважения к труду художников и любви к искусству всегда подписываю название каждой работы, имя и фамилию ее автора). Все это нехилый кусок работы. А это в итоге никто не видит… Смысл?

      Ну что Вы, а остальные? Которые знают? 🙂 Это я привык, что обычно в интернете фото не подписаны, да и сидя очень часто в интернете с телефона я не могу увидеть эту подпись, но остальным-то это надо.
      Не опускайте руки, Ваша работа нужна людям! Спасибо Вам за нее! 🙂

    15. Sergey Sesitsky  
      4/люты/2013 у 11:40 14

      Litvin пісаў:

      Смысл…. важность Вашей работы трудно переоценить….. даже в мелочах.

      категорически поддерживаю...

    16. Włodzimierz  
      4/люты/2013 у 13:04 15

      U 1654 hodzie była vajna Maskoŭskaj dziaržavy z Rečaj Paspalitaj, ale ni jak nie ruska-polskaja vajna.

    17. Сяржук Серабро  
      4/люты/2013 у 13:40 16

      Можа паспрабваць зрабіць устаўку фота, як на "Нашай ніве"?
      http://nn.by/?c=ar&i=104314#!nn

      Так будзе зручней, як лічыце?

    18. Яна Ільіна  
      4/люты/2013 у 13:53 17

      http://nn.by/?c=ar&i=104290#!nn%5Bimages%5D/1/
      Вось я да гэтага і вяду. На "НН" адразу пад здымкам чытаецца: хто, што і навошта. Чытачам вельмі зручна.

    19. Litvin  
      4/люты/2013 у 14:04 18

      @ Сяржук Серабро:
      Думаю, так будзе больш інфарматыўна

    20. Сяржук Серабро  
      4/люты/2013 у 14:43 19

      Яна Ільіна пісаў:

      http://nn.by/?c=ar&i=104290#!nn%5Bimages%5D/1/
      Вось я да гэтага і вяду. На “НН” адразу пад здымкам чытаецца: хто, што і навошта. Чытачам вельмі зручна.

      Ну, калі нациснуць на здымак, у нас усё таксама чытаецца.

    21. Макар  
      4/люты/2013 у 23:53 20

      Аляксандр пісаў:

      Dima Borisov пісаў:

      Пра жоўта-блакітную харугву, што праўда, першы раз чую. Раней у нас усё пісалі пра зялёную з “Пагоняй”. Ці гэта іншая эпоха?

      Зялёная з Пагоняй - гэта харугва Віцебскага ваяводзтва. Былі яшчэ павятовыя харугвы, таксама з выявай Пагоні. Пра віцебскую жоўта-блакітную, па-праўдзе кажучы, ўпершыню чую. Магчыма, нейкая апалчэнцкая. Дарэчы, пад падобнай харугвай, але толькі з чырвона-белымі пасамі ваявалі нямецкія кнехты. Прынамсі на гравюры 16ст. Аблога Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 г. ёсць яе выява.
      http://jivebelarus.net/files/Image/history/Livonian_War/siege-of-Polotsk.jpg

      Гэта таму, што мала хто чытаў таго ж Сапунова. У яго згадваецца цэлы спіс харугваў з Віцебска. Якія былі захоплены Маскоўскімі войскамі.

      Колавая ліра - адзін з адметных музычных інструментаў і цэлы пласт сакральны нашай культуры.
      Напрыклад для Расеі з'ява зусім не характэрная.

    22. Коментатор  
      5/люты/2013 у 9:51 21

      Яна Ільіна пісаў:

      А я вот думаю: на фига такие подписи, если читатели их все равно не видят. И таких людей, как каждый раз выясняется, очень много. Это называется мартышкин труд: ты сидишь, пишешь развернутую информацию о содержании снимка, тратишь на это уйму времени и старания (в частности, в репортажах с выставок: не столько из журналистских правил, сколько из уважения к труду художников и любви к искусству всегда подписываю название каждой работы, имя и фамилию ее автора). Все это нехилый кусок работы. А это в итоге никто не видит… Смысл?

      Яночка, не обижайтесь. Когда узнаешь вот такие тонкости, потом уже по-привычке щелкаешь по всем снимкам. Работа, наверное (не занималась никогда этим), титаническая, но, поверте, оцениваем по достоинству. Искреннее спасибо. Таких мелочей не замечаешь сначала, а потом всех информируешь - смотрите как здорово.
      Еще раз спасибо.

    23. Яна Ільіна  
      5/люты/2013 у 10:22 22

      Коментатор пісаў:

      щелкаешь по всем снимкам.

      Самое грустное, что читатели узнали об этом на 7-м (!!!) году работы сайта.

    24. acrid71  
      5/люты/2013 у 11:01 23

      Яна Ільіна пісаў:

      Самое грустное, что читатели узнали об этом на 7-м (!!!) году работы сайта.

      Невеселость этой ситуации,что доступный интернет пришел лишь пару лет назад. Стыдно интересоваться,
      но узнать наверняка хочется многим. С какими печатными изданиями вы сотрудничали, как профессиональный журналист?

    25. Яна Ільіна  
      5/люты/2013 у 11:20 24

      @ acrid71:
      Я отвечу на ваш вопрос. Но сразу хочу уточнить: а "ННВ" вы не считаете профессиональным изданием?
      И кто, в вашем понимании, профессиональный журналист? Можно же иметь "корочку" журфака и вообще ничего не уметь. А можно придти в журналистику из другой профессии и стать асом.

    26. acrid71  
      5/люты/2013 у 11:35 25

      Яна Ільіна пісаў:

      “ННВ” вы не считаете профессиональным изданием?

      Ну, судя по постановке вопроса, работаете вы не за спасибо и скидку в евроопте.

    27. Сяржук Серабро  
      5/люты/2013 у 12:07 26

      Яна Ільіна пісаў:

      Коментатор пісаў:

      щелкаешь по всем снимкам.

      Самое грустное, что читатели узнали об этом на 7-м (!!!) году работы сайта.

      Насамрэч, я думаю, большая частка чытачоў ведае, што калі "стрэлачка робіцца ручкай" то на здымак можна "клікнуць". 8)

    28. Коментатор  
      5/люты/2013 у 12:45 27

      Сяржук Серабро пісаў:

      Яна Ільіна пісаў:
      Коментатор пісаў:
      щелкаешь по всем снимкам.
      Самое грустное, что читатели узнали об этом на 7-м (!!!) году работы сайта.

      Насамрэч, я думаю, большая частка чытачоў ведае, што калі “стрэлачка робіцца ручкай” то на здымак можна “клікнуць”.

      Большинство, как понятно, и не знало об этом.
      Если бы (а могу предположить, что это действительно так), за колличество комментариев платили как за сделку, то хорошие снимки отмечались бы постоянно. Яна стала бы миллионером. Ну, по работе и награда.

    29. Корум  
      5/люты/2013 у 12:48 28

      А правильно ли судить о всех читателях посмотрев на одного?
      Комментатор, корнет, вы женщина?

    30. Яна Ільіна  
      5/люты/2013 у 13:38 29

      @ acrid71:
      Чаще всего настоящие профессионалы в этой стране больших денег не зарабатывают. Печальнее всего, когда они вообще вынуждены бывают уйти из профессии.

    Каментаваць