Свята для лыжнікаў і не толькі

У віцебскім парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў у суботу, 9 лютага, адбудзецца раённае зімовае спартыўна-мастацкае свята «Беларуская лыжня-2013». Витебская лыжня-2010. Фото Сергея Серебро

Акрамя лыжных гонак, тут пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе, стрытболе на снезе, гіравым спорце, дартсу, турысцкай паласе перашкод, шашках і шахматах, даміно.

Арганізатары таксама падрыхтавалі мноства займальных конкурсаў, тэатралізаванае прадстаўленне, канцэрт. Перад гледачамі выступяць валанцёры «Чырвонага Крыжа», кінолагі і выратавальнікі. Як заўжды на падобных імпрэзах, будуць дэманстраваць стралковую зброю і спецтэхніку.

Пачатак свята а 12-й.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ