Віцебскае малако атрымала залаты медаль на конкурсе “Брэнд года 2012”

Віцебскае малако атрымала залаты медаль на нацыянальным прафесійным конкурсе “Брэнд года 2012” – у намінацыі “Рэгіянальны брэнд”.

У параўнанні з тымі ж самымі “Савушкиным продуктом” і “Бабушкиной крынкой”, якія ўзнагароджваюцца з года ў год, віцебскае малако адзначана ўпершыню за гісторыю конкурса.

Яшчэ з віцебскіх вытворцаў журы ў каторы ўжо раз адначыла абутак Marko – зараз ён стаў лідарам у спажывецкай намінацыі.

Трэба адзначыць, што конкурс, які праводзіцца з 2001 года і сваёй місіяй называе садзейнічанне развіццю канкурэнтаздольнасці айчынных прадпрыемстваў і прасоўванне іхніх брэндаў на беларускім і замежных рынках, не часта адзначаў віцебскіх вытворцаў.

Так, у 2011 годзе дыплом “Брэнд года” атрымалі Цэнтр культуры “Віцебск” – у надтаварнай катэгорыі, і “Белвест” з Marko. У 2010 годзе адзначыліся Marko, Лепельскі малочнакансервавы камбінат і Аршанскі мясакансервавы камбінат. Годам раней увагу журы прыцягнулі абутак Marko і “Белвеста”. Пяць год таму, у 2008-м, дыпломы мелі, зноў жа, Marko і “Лепелька”.

Яшчэ раней у розных намінацыях перамагалі: “Белвест” і Marko (2007), Marko (2006), “Віцязь” (2005), “Белвест” і Marko (2004), “Белвест” і Marko (2003), “Віцязь” (2002), “Віцязь” і Marko (2001).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ