Як Арлоў стаў Жыжалем

Беларускія паэты і пісьменнікі пераўвасобіліся ў міфічных істот. Так, наш зямляк Уладімір Арлоў пераўтварыўся ў бога агню і кавальскай справы Жыжаля, а Рыгор Барадулін – у Дамавіка.

Паэтцы Аксане Спрынчан вельмі пасуе вобраз Бордзі – апякункі сям’і. А сама аўтарка гэтай ідэі – Ірына Хадарэнка, шыкоўна глядзіцца ў ролі Русалкі. Міфічнае пераўвасабленне стала магчымым дзякуючы фотамастацкаму праекту “Беларускі фальклор”, які ажыццявіўся пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Усяго ў праекце ўдзельнічалі 14 літаратараў, сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў, паведамляе сайт гэтага грамадскага аб’яднання. Здымкі рабіліся падчас адпаведных сезонаў: багіню вясны Лёлю фатаграфавалі ў квітнеючым садзе, а Зюзю, зразумела, у заснежаным лесе. Фотасесіі праводзіліся ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо, музейна-этнаграфічным комплексе “Млын” у Заслаўі, Цэнтральным батанічным садзе, Лошыцкім парку ў Мінску і іншых прыгожых мясцінах.

Не выключана, што героі беларускіх міфаў з тварамі зорак айчыннай літаратуры трапяць на насценны каляндар і паштоўкі. Або праект перарасце ў паўнавартасную мастацкую выставу.

Фотавобразы іншых удзельнікаў праекту можна ўбачыць тут:

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ