“Нафтан” пазмагаецца з БАТЭ за Суперкубак

У сталічным футбольным манежы 17 сакавіка разыграюць чарговы Суперкубак па футболе сярод мужчынскіх каманд.

За гэты трафей пазмагаюцца чэмпіён краіны – барысаўскі БАТЭ, і ўладальнік Кубка Беларусі – наваполацкі «Нафтан».

Гэтыя клубы ўжо сустракаліся ў 2010 годзе ў суперкубкавай баталіі – тады розыгрыш гэтага трафея праводзіўся ўпершыню ў гісторыі нашай краіны. І вышэйшую ўзнагароду ў тым сакавіку заваяваў БАТЭ, які перайграў навапалачан у серыі пасляматчавых пенальці 3:2.

Падчас міжсезоння ў “Нафтан” з “Віцебска” перайшлі Андрэй Баранок і Аляксандр Дзегцяроў. Не выключана, што яны згуляюць ў гэтым матчы. Балеем за нашых!


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць