З Днём роднай мовы!

Як толькі паэты не называюць нашу мову! Васільковая, вогнетрывалая, высакародная, гаючая, жытнёвая, ільняная, крэўная, родненькая, сакавітая, спрадвечная… Але ж яны могуць не толькі прыдумаць прыгожыя метафары ды эпітэты. Яны здольны і да жорсткай лірычнай абароны нашага найвялікшага народнага скарба. Вось, як напрыклад, Генадзь Бураўкін у сваім наступным вершы.

Генадзь Бураўкін

Чорнай навалай коціцца зверху
Гвалт небывалы,
Раз’ятраны вэрхал:
У кіраўнічых суровых прамовах
Бэсціцца зноў беларуская мова:
Быццам бы наскія словы не здатны
Выказаць талент і розум выдатны.

Новай уладзе не пашанцавала –
Хоць да спадобы ёй бульба і сала,
І самазвалы,
І фермы,
І нівы,
Непераборлівы люд наш цярплівы,
Бор карабельны,
Мёд верасовы, −
Косткаю ў горле народная мова.
Колькі душылі яе і травілі,
А не складае падбітае крылле,
А ўсё жыве і ніяк не канае –
Песня азёрная,
Казка лясная.

Перажыла наша родная мова,
І Бенкендорфа, і Мураўёва,
Панскія здзекі,
Чэкісцкія чысткі,
Рогат імперскі,
Вырак фашысцкі...
Тых,
Хто з трасянкаю ў галаве,
Перажыве!

(1995)


Меткі: , , ,

Падобнае

    12 каментарыяў

    1. Jaŭhen Hucalaŭ  
      21/люты/2013 у 9:58

      Называеш сябе беларусам?
      Ганарышся крыві чысцінёй?
      Насамрэч трэба зваць цябе трусам,
      Раз саромешся мовы сваёй.
      Ты не чуеш? Кукуе зязюля.
      Ціха шэпчуцца дрэвы ў бары.
      І дамоў цябе кліча матуля…
      Ты не чуеш ужо. Сапраўды.
      Не змянілась амаль анічога:
      Тое ж сонца, і тая ж зямля.
      Хлеба, солі – усяго ў цябе многа,
      Толькі мова ўжо не твая.
      Людзі неслі яе праз стагоддзі,
      Баранілі быццам дзіця.
      І аднойчы, цябе ўсё ж спросяць:
      Беларус, а дзе мова твая?
      Не адкажаш на гэта ні слова,
      Страціў голас. Стаў ты нямы.
      Непатрэбнай зрабілася мова,
      Што спрадвеку на нашай зямлі.
      Ты прачніся! Паслухай, як б’ецца,
      Як змагаецца за жыццё
      Беларускае шчырае сэрца.
      Роднай мовай завецца яно.

    2. Виталик  
      21/люты/2013 у 15:36 1

      Мертвый язык!

    3. Вячеслав  
      21/люты/2013 у 16:36 2

      Про мертвых -либо ничего, либо только хорошее...

    4. Litvin  
      21/люты/2013 у 17:42 3

      сёньняшняе становішча нашае мовы - наша страшнэнная дзяржаўная ганебшчына і наша нацыянальная трагедыя

    5. cіnіc  
      21/люты/2013 у 17:46 4

      Litvin пісаў:

      сёньняшняе становішча нашае мовы - наша страшнэнная дзяржаўная ганебшчына і наша нацыянальная трагедыя

      у тибя трагедия прэжде фсиво в галаве, а ужэ патом в йизыке

    6. cinic  
      21/люты/2013 у 18:20 5

      cіnіc пісаў:

      у тибя трагедия прэжде фсиво в галаве, а ужэ патом в йизыке

      Прадажный клон ни мог ни хрукнуть тут. У ниво язык работаит там где нада- у шакаладным пятнышки начальства.

    7. Litvin  
      21/люты/2013 у 19:22 6

      cіnіc пісаў:

      а ужэ патом в йизыке

      не знаю, что у тебя на языке? Это уже в зависимости от того куда ты его засовывал. А вот в голове у тебя гамно и это точно, если не можешь понять о чём речь и везде тебе мерещится язык...

    8. cіnіc  
      21/люты/2013 у 20:25 7

      cinic пісаў:

      cіnіc пісаў:
      У ниво язык работаит там где нада- у шакаладным пятнышки начальства.

      ну а у тибя толька в дашкинай *****

    9. Ліс  
      22/люты/2013 у 7:21 8

      @ Виталик:
      Мова жыла, жыве і някчэмнасцей (недоумков) перажыве...

      Катавалi Цябе,
      То на пляцах палiлi,
      То пiсалi законы,
      То рэзалi крылле,
      То цкавалi, як волата-звера на ловах, –
      Мова сэрца майго, Беларуская Мова.
      Рассяляўся чужак
      Памiж нашага люду,
      Ён Цябе абражаў,
      Ён мяшаў Цябе з брудам,
      Дамавiну i крыж бачыў ранкам барвовым
      Ён у iмi Тваiм, Беларуская Мова!..
      Калi знойдзеш шыпы –
      Знойдзеш кветкi шыпшыны,
      I жылi на зямлi
      Янукi i Гражыны.
      Нiбы хваляй камень, шлiфавалiся словы
      Мовы мацi маёй, Беларускае Мовы.
      Хай зламыснiк дрыжыць,
      Хай калоцяцца хлусы –
      Не зламаць, не скарыць
      Iм народ беларускi.
      Покуль верас жыве – жывы пах
      верасовы –
      Мова люду майго, Беларуская Мова!

    10. cinic  
      22/люты/2013 у 8:19 9

      Добры верш !!!!

    11. Сіманковіч Уладзімір  
      22/люты/2013 у 18:03 10

      @ cinic:
      верш - выдатны. а Виталик(21/Люты/2013 у 15:36) - лукашыст: "...Лукашистом может быть либо дурак, либо продажный недоумок, либо моральный урод, либо прожжённый циник.Путь всем нам будет жаль своих лет,которые бездарный режим заполняет своей гнусностью.Пусть нам будет жаль своих не спетых песен, не написанных книг, не сделаных открытий, не посаженных деревьев, не выращенных детей.Но не жалейте эту мразь,которая крадет все это у вас.Крадет перспективу, крадет будущее.Всю эту серость,плесень,которая думает,что это их время,что это их страна...."

    12. лесавік  
      22/люты/2013 у 19:52 11

      @ Виталик:
      Хамут ты Віталік, хоць і косіш пад ідэолуха-прапагандыста...

    Каментаваць