Мастак Вячаслаў Шайнураў запрашае да “Дыялогу”

Мастак Вячаслаў Шайнураў запрашае да “Дыялогу”1 сакавіка а 16-й гадзіне ў Віцебскім мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы Вячаслава Шайнурава “Дыялог”.

Назва трэцяй персанальнай выставы маладога творцы — невыпадковая. “Дыялог — гэта не проста частка нашага жыцця. Калі ўявіць такое вар’яцкае, жахлівае становішча, калі з нашага жыцця назаўжды знікне дыялог… Не, нават думаць пра гэта страшна. Такога свету не павінна быць і не будзе”, — сцвярджае мастак.

Вячаслаў Шайнураў скончыў магістратуру мастацка-графічнага факультэта УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава" па спецыяльнасці “Мастацтвазнаства”, працуе мастаком у Беларускім тэатры "Лялька". Быў удзельнікам блізу двух дзесяткаў калектыўных выстаў, частку з якіх сам жа і арганізаваў. Творы Вячаслава Шайнурава адрозніваюцца неардынарнасцю задумы і філіграннасцю выканання.

Выстава працягнецца да 18 сакавіка.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ