У Віцебску паспаборнічаюць майстры скураной пальчаткі

У Віцебску ў зале бокса імя алімпійскага чэмпіёна Вячаслава Яноўскага на ЦСК з 7 па па 9 сакавіка пройдзе штогадовы турнір, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
 
Праграма турніру:
 
7 сакавіка, 13.00 - ускладанне вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Наведванне музея.
16.00 - урачыстае адкрыццё турніру. Папярэднія баі.

8 сакавіка, 13.00 - паўфінальныя баі
9 сакавіка, 11.00 - фінальныя баі. Узнагароджанне пераможцаў. Урачыстае закрыццё турніру.
 
У спаборніцтвах прымуць удзел баксёры з Беларусі, Расіі, Германіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны, Эстоніі ў трох узроставых групах: юніёры (1997-1998 г.н.), моладзь (1995-1996 г.н.), дарослыя (1994 г. і старэйшыя).
 
Уваход вольны.
 


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць