З Днём Волі!

Сёлета 25 Сакавіка прыходзіцца на пачатак Вялікага тыдня ў католікаў і на другі тыдзень Вялікага посту ў праваслаўных.

Усё заклікае да развагі і цярпення. Як вось на гэтай пранізлівай карціне Алеся Пушкіна, на якой спакутаваныя вочы героя нескарона, непакорна, але разам з тым малітоўна, з вялікай надзеяй, звернуты уверх, на нябёсы. І таму ў кожным збалелым за сваю краіну сэрцы жыве вера, што прыдзе дзень, калі 25 Сакавіка стане галоўным святам беларускай дзяржаўнасці. І гэта вера вельмі мацуе дух і надае сіл жыць.

Рэдакцыя "ННВ" віншуе сваіх чытачоў з Днём Волі!

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ