У Віцебску адбудзецца выніковая прэзентацыя “Кірмашу праектаў”

У Віцебску скончыўся адбор у рамках “Кірмашу праектаў”, які праводзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Выніковая прэзентацыя "Кірмашу праектаў", адбудзецца ў Віцебску 9 красавіка ў бітлз-клубе “Чердачок”, вул. Кастрычніцкая 12. Пачатак у 18.00.

Запрашаем усіх зацікаўленых пазнаёміцца з прэзентацыямі тых ідэй, што будуць спрыяць развіццю культуры горада, а таксама абмеракаваць і дапамагчы вызначыць найлепшыя з іх.

Каб падцвердзіць сваю прысутнасць, вам неабходна даслаць ліст на адрас [email protected], дзе патрэбна пазначыць вашыя імя і прозвішча; арганізацыю, якую вы прадстаўляеце, ці асноўны накірунак вашай дзейнасці.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па віцебскім рэгіёне Уладзіміра Булаўскага, тэл.: +37529 8940517.

“Кірмаш праектаў” — гэта пляцоўка для абмеркавання ў фармаце “маланкавая размова” (lightning talk) культурніцкіх прапаноў, якім неабходна падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ