Фотафакт: Журавы над Віцебскам

Пасля таго як у Беларусі ўсталявалася цёплае надвор’е, пачалі вяртацца пералётныя птушкі. Некалькі дзён таму ў Віцебск вярнуліся чайкі, а сёння над паўночнай сталіцай можна было назіраць клін журавоў.
Журавы над Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Між тым, з-за зацягнуўшайся зімы, яшчэ можна назіраць птушак, якія звычайна з’яўляюцца ў гарадах толькі ў час зімовых пералётаў. Так, на ясенях і ў месцах, дзе асыпалася іх зерне зараз вы можаце ўбачыць снягіроў.

Чайкі на Дзвіне ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

У Віцебску яшчэ можна назіраць снягіроў. Фота Сержука Серабро

Журавы перад адлётам у вырай каля вёскі Баяры Чашніцкага раёна ў верасні 2011 года. Фота Сержука Серабро


Меткі:

Падобнае

    6 каментарыяў

    1. 007  
      12/красавік/2013 у 20:57

      а новополоцке двина еще не свкрылась. уже аисты прилетели

    2. Владимир Атращёнок  
      12/красавік/2013 у 22:12 1

      У дадатак да арнiталагiчнай тэмы:куды зьнiклi шыльдачкi папярэджваючыя аб адказнасцi:-( (гэта я наконт качак),i хто-небудзь, акрамя мяне, бачыу на Дзьвiне тры пары лысак(лысух),грацыёзную чомгу?Дзьвух лебедзяу,разумею,бачылi усе...;)

    3. Яна Ільіна  
      13/красавік/2013 у 6:27 2

      Снягірка - такі ўжо фарсун-прыгажун! І ўвогуле яны адназначна лепшыя за людей, гэтыя мілыя птахі.

    4. Лана  
      13/красавік/2013 у 8:14 3

      Красавчик!

    5. kul-kul  
      13/красавік/2013 у 16:44 4

      хай гэты сьнягір- птах калі паляціць на Поўнач забярэ з сабою і іншага сьнягіра-пракурора!

    6. лесавік  
      13/красавік/2013 у 19:51 5

      Журавы, напэўна, выцясняць з часам буслоў, бо селяцца у месцах заросла-дзікаватых. Буслам жа падабаюцца скошаныя лугі, не могуць яны ў некасі лавіць жабоцькаў. На жаль, някошаных лужкоў-балотцаў з кожным годам усё больш...

    Каментаваць