Посуд, з якога ела і піла шляхта

Выкшталцоны посуд – сталовыя сервізы, кававыя і чайныя наборы, вазы, куфлі, разнастайныя фігуркі з фарфору ды фаянсу– прадстаўлены на выставе "Польская кераміка XVIII-ХХ стст.", якая адчынілася 11 красавіка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Гэта выстава “завочна” знаёміць жыхароў нашага горада з адным з вядучых музеяў у Польшчы – Верхнесілезкім музеем у Бытоме. Яму ўжо больш за стагоддзе (заснаваны ў 1910 годзе). Сёння ягоныя калекцыі налічваюць каля паўтара мільёна прадметаў з самых розных раздзелаў – археалогіі, этнаграфіі, гісторыі, прыродазнаўства, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У экспазіцыі прадстаўлены вырабы сілезскіх керамічных і фарфоравых фабрык ад XVIII да XX стагоддзя ўключна – гэта мануфактуры ў Прушкаве, Глініцы, Раціборы, Цмелеве, Пацыкаве і інш.

Выставу арганізавалі Верхнесілезскі музей у Бытоме, Польскі інстытут у Мінску, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Наведаць яе можна да 3 чэрвеня.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. kul-kul  
      13/красавік/2013 у 16:40

      які файны посуд. не тое, што зараз... сумняваюся, што сёньняшнія "мадэ ін італі" праз 200 гадоў будзе выстауляць у музэях

    2. KIM YOUNG HO  
      11/Кастрычнік/2015 у 17:15 1

      Здравствуйте ! К вам обращаю Ким Ёнхо президент компании KYOUNG Интернашнл. KYOUNG Интернашнл основана в 2010 году как международной торговой фирмой, сегодня экспортирует автомобильные детали, детали машины, текстильную машину, строительные техники и бытовые товары в страны Юговосточной Азии, северной африки, Ближнего Востока, южной америки и Японию. Если вы заинтересованны вышепечечисленным корейским товаром, наша компания готова предложить кочественные товары по невысокой цене. Спасибо за внимание. Желаю Вам и Вашей фирме удачи. Вы будете весьма удовлетворены нашей доступной , низкой ценой. KIM YOUNG HO

    Каментаваць