У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фотарэпартаж

Увечары 20 красавіка ў Віцебску ля гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Марка-Сіці” можна было праз тэлескоп паназіраць за Сонцам і Месяцам — так у нашым горадзе адзначылі Міжнародны дзень астраноміі.
У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы Мінскага астраклуба “Аш-ню”. На ніжняй пляцоўцы паміж самай большай пірамідай і бронзавым ільвом размясцілі тры тэлескопы, накіраваныя на месяц. Яшчэ два тэлескопы працавалі на верхняй пляцоўцы, тут можна было назіраць і Месяц, і Сонца.

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

Унутры адной са шкляных пірамід, побач з крамай “Буслік,” дзятву забаўлялі клоўны з суполкі “Доктор Неболит”. Таксама тут можна было ўбачыць выставу дзіцячых малюнкаў, паглядзець стэрэаскапічныя фотаздымкі планет Сонечнай сістэмы, папускаць мыльныя бурбалкі і пагуляць у рухомыя гульні.

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

Працягласць мерапрыемства скарэктавала надвор’е — праз некаторы час назіраемыя астранамічныя аб’екты схаваліся за хмарамі, а пазней пачаў капаць дожджык.

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адзначылі Міжнародны дзень астраноміі. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ