Артыкул карэспандэнта “ННВ” Таццяны Мацьвеевай перамог у конкурсе “Вольнае слова”

Карэспандэнт “Народных навінаў Віцебска” Таццяна Мацьвеева ўвайшла ў лік пераможцаў конкурсу “Вольнае слова”, які праводзіўся Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Да разгляду журы было прапанавана больш за сотню тэкстаў. Артыкул Таццяны “Когда солнце – пятно, а деревья – тени”, прысвечаны Дзмітрыю Халадовічу, атрымаў другое месца ў намінацыі "Мастацкая публіцыстыка".

Гэтым разам асобная намінацыя для рэгіянальных СМІ не вылучалася. “Цешуся, што сярод пераможцаў конкурсу шмат калегаў з рэгіёнаў Беларусі, якія канкуруюць і годна перамагаюць у асноўных намінацыях у надзвычай вострай барацьбе за “Вольнае слова“, – зазначыў Юрась Карманаў, старшыня журы.

Для Таццяны Мацьвеевай не існуе забароненых і нязручных тэм. Разам з тым яна ўмее нетрывіяльна зірнуць на самы “замылены” сюжэт. Яе майстэрства прызнаюць нават нязгодныя з грамадскай пазіцыяй і поглядамі аўтаркі. Перамога ў “Вольным слове” – не выпадковасць, а годная адзнака ўзроўню і прафесійнай самаадднасці.


Меткі:

Падобнае

    4 каментарыя

    1. наталка  
      4/май/2013 у 9:03

      Танечка, віншую!
      ведаю, што ты заўсёды вельмі сумленна і адказна ставішся да сваёй працы, імкнешся удасканаліць кожнае слова.
      паболей бы такіх адказных людзей!

    2. Сесицкий Сергей  
      4/май/2013 у 10:57 1

      Таццяна, шчырыя вiншаваннi! Узнагарода заслужана!

    3. cinic  
      4/май/2013 у 14:59 2

      Вiншую !!!!

    4. Карман Марына  
      15/май/2013 у 16:04 3

      Шчырыя віншаванні асабіста ад мяне і ад усяго Цэнтра сучаснага мастацтва! Жадаем новых поспехаў!

    Каментаваць