Прывітанне, Ліга чэмпіёнаў!

Напэўна, учорашняя гульня “Вітэна” на сваёй пляцоўцы са светлагорскім “ЦЦК” была самай адказнай за ўсё гэта першынства ў вышэйшай лізе па міні-футболе. У родных сценах віцебчане вырашалі пытанне датэрміновага чэмпіёнства.

І вырашылі! Пасля першага тайма падапечныя Юрыя Поклада вялі з лікам 0:6, а завяршылі матч 13:0.

Гэта ўжо трэці чэмпіёнскі тытул віцебскай міні-футбольнай дружыны. Раней клуб з нашага горада заваёўваў залатыя медалі ў 2007 і 2008 годзе.

Цяпер у нашай каманды наперадзе Ліга чэмпіёнаў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць