“Вітэн” – у Кубку УЕФА!

Лёсаванне Кубка УЕФА па міні-футболе, у якім выступаюць пераможцы еўрапейскіх чэмпіянатаў, адбудзецца 4 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень віцебскі "Вітэн" даведаецца пра сваіх супернікаў па папярэднім або асноўным раўндзе.

Склад кошыкаў для лёсавання стане вядомы толькі ў канцы чэрвеня. У залежнасці ад еўрарэйтынга ўсіх будучых удзельнікаў галоўнага клубнага міні-футбольнага турніру і вызначыцца сітуацыя, з якой стадыі ў трэці раз за сваю гісторыю пачне еўракубкавы шлях каманда "энергетыкаў".

Матчы папярэдняга раўнда адбудуцца з 27 жніўня па 1 верасня, а паядынкі асноўнага - з 1-га па 6-е кастрычніка, паведамляе fcviten.by


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць