Фотафакт: На віцебскіх фантанах з’явіліся шыльды, забараняючыя купанне
На фантанах на плошчы Перамогі ў Віцебску з’явіліся шыльды, якія паведамляюць пра забарону купання. Аднак спёка прымушае людзей, нягледзячы на шыльды, спрабаваць асвяжыцца ў фантане.
Больш таго, фантаны ў выглядзе вадзяных дзьмухаўцоў самі парушаюць гэтую забарону купаючы ўсіх жадаючых і нежадаючых мінакоў. Вецер нясе з іх пырскі на вялікую адлегласць, фантан каля падземнага перахода нават часткова залівае праезджую частку на Маскоўскім праспекце.