У 1/16 Кубка Беларусі “Віцебск” згуляе з “Гарадзеяй”

17 чэрвеня ў Доме футбола адбылося лёсаванне 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі-2013/2014, паведамляе афіцыйны сайт АБФФ. Матчы гэтай стадыі адбудуцца 27 і 28 ліпеня.

У іх возьмуць удзел каманды:

"Віцебск" - "Гарадзея»
«Слонім» - «Дынама-Брэст»
СКВІЧ - «Днепр»
«Полацк» - «Волна»
«Смалявічы-СТІ» - «Белшына»
«Граніт» - «Нафтан»
«Смаргонь» - «Ліда»
«Ведрыч-97» - «Нёман»
«Гомельжелдортранс» - «Слуцк»
«Бяроза-2010" - "Гомель"
«Жлобін» - «Славія»
«Зорка-БДУ" - "Тарпеда-БелАЗ"

У 1/8 фіналу выйдуць 12 пераможцаў гэтых пар. Удзельнікі турніраў УЕФА - БАТЭ, «Шахцёр», мінскае «Дынама» і «Мінск» таксама пачнуць свой ​​удзел з 1/8 розыгрышу.

Адпаведна, камандзе "Партызан-МТЗ" будзе залічана тэхнічнае паражэнне ў матчы з "Віцебскам" 1/32 фіналу з лікам 0:3. А з "Гарадзеяй", такім чынам, наш клуб у гэтым сезоне пазмагаецца тройчы, паведамляе сайт ФК "Віцебск".

Меткі:

Чытайце яшчэ