На Віцебшчыне пройдзе свята пэчварку

Чарговы фестываль-конкурс ласкутнага шыцця - пэчварку - пройдзе ў музэі-сядзібе Іллі Рэпіна "Здраўнёва" ў верасні. Фестываль ласкутнага шыцця пройдзе ў Здраўнёва. Фота з архіваў ННВ.
Конкурс гэты праводзіцца раз на два гады. У ім возьмуць удзел майстры з усіх куточкаў Віцебшчыны, студэнты, сябры мастацкіх аб'яднанняў, клубаў, дамоў рамёстваў. На суд журы і гледачоў яны прадставяць адзенне з ласкутоў, арт-квілт, вырабы у стылі ласкутнай пластыкі і ласкутнага шыцця.
Работы удзельнікаў конкурсу будуць экспанавацца таксама ў абласным краязнаўчым музеі ды абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці. Выставы адчыняцца ў верасні.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Вшывы Блох  
      23/жнівень/2013 у 2:35

      а распрадажы будуть?

    Каментаваць