У Обалі пройдуць абласныя спаборніцтвы маладых сем’яў “Уладар сяла”

Абласны этап конкурсу для маладых сем’яў, што жывуць на сяле, пройдзе на Шуміліншчыне. Прыме свята Обальская школа. Конкурс называецца “Уладар сяла”. Прыдумалі яго на Глыбоччыне як мерапрыемства раённага масштабу, а зараз ужо колькі год лепшых сельскіх маладых гаспадароў ды гаспадынь вызначаюць на рэспубліканскім узроўні.
Маладыя сем'і будуць піліць дровы на хуткасць і якасць. Фота с архіва.
Канкурсантам трэба будзе папіліць дровы, насмажыць дранікаў, упрыгожыць сноп, запрэгчы каня, паказаць сабе ў кулінарных конкурсах і рамёствах. Таксама яны павінны будуць прадрыхтаваць візітку сваёй сям’і – абавязкова на беларускай мове.
Пераможцы абласнога этапу паедуць у Жлобін на “Дажынкі”, там вызначаць уладара сяла рэспубліканскага масштабу.


Падобнае

    3 каментарыя

    1. Вшывы Блох  
      23/жнівень/2013 у 12:55

      🙂
      🙂
      🙂

    2. Grant  
      23/жнівень/2013 у 22:20 1

      Чё ты ха-ха? Дело полезное. А вот если б в мировом масштабе, да под водочку))

    3. Лявон  
      23/жнівень/2013 у 22:54 2

      Grant пісаў:

      А вот если б в мировом масштабе, да под водочку))

      А ты реально веришь, что они "на сухую" разъедутся после соревнований? Главное, чтобы опять никто в костер по пьяни не скатился...

    Каментаваць