“Вітэн” блізкі да выхаду ў асноўны раўнд Кубка УЕФА

Чарговую вікторыю адсвяткаваў “Вітэн” у Швецыі.Кубак УЕФА пачаўся для “Вітэна” з перамогі. Фота Ігара Мацьвеева

На гэты раз віцябляне ўзялі верх над ірландскім “Эдэн Каледж”. Пасля першага тайма землякі саступалі ірландцам 1:0. Але пасля перапынку адправілі мяч у вароты суперніка чатыры разы. За дзве з паловай хвіліны да заканчэння матча “Эдэн Каледж” усё-такі скараціў лік – 2:4. Але перамога за нашымі!

Паслязаўтра ў “Вітэна” важны паядынак з гаспадарамі пляцоўкі – “Гётэбергам”. Падапечных Юрыя Поклада задаволіць нічыя. Спадзяемся, што свята зноў будзе на нашай вуліцы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць