На аўкцыёне ў Маскве прадаюць кнігу Казіміра Малевіча выданную ў Віцебску

Кніга Казіміра Малевіча “О новых системах в искусстве”, выданая ў Віцебску ў 1919 годзе, выстаўленая на аўкцыёне “Старадаўнія і рэдкія кнігі, карты, гравюры” аўкцыённага дома «Кабинетъ» у Маскве.
Кніга Казіміра Малевіча “О новых системах в искусстве”, выданая ў Віцебску ў 1919 годзе. Фота kabinet-auktion.com

Гэтая кніга была надрукаваная накладам у 1000 асобнікаў у канцы снежні 1919 года літаграфічным спосабам падмайстрамі віцебскага вучылішча пад кіраўніцтвам Эль Лісіцкага.

Асноўнай ідэяй кнігі з'яўляецца алагізм, закліканы вызваліць мастака ад забабонаў традыцыйнага мастацтва, разбурыць яго догмы і замяніць іх новымі прынцыпамі. Алагізм праяўляецца ў сумяшчэнні двух процілеглых формаў — каровы і скрыпкі. Скрыпка выступае узнёслым сімвалам элітарнасці, карова — знакам штодзённасці і прызямленне. Супастаўленне і барацьба двух формаў — каровы і скрыпкі — прадстаўленыя ў кубістычнай пабудове і суправаджаюцца разгорнутым тлумачэннем мастака-творцы. Дадзеная праца з'яўляецца яшчэ адным крокам Малевіча на шляху да супрэматызму, зацвердзiўшаму самадастатковасць жывапісу, які пераходзіць ў вобласць чыстай абстракцыі,— адзначаецца ў анатацыі аукцыённага дома.

Згодна папярэніх ацэнак гэты лот можа быць прададзены за 260 000 — 300 000 расійскіх рублёў, што складае прыкладна 6000 — 7000 еўра. Аукцыён адбудзецца 25 верасня.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. Бляблин  
    20/Верасень/2013 у 13:31

    Пора скинуться.... Или раскрутить газпромовских факелоносцев

  2. rezoner  
    20/Верасень/2013 у 14:41 1

    @ Бляблин:
    Кому нужны эти дешевые понты?
    Есть ведь и у нас вечные ценности - литые диски и тонированные стёкла, к примеру.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: