Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску

У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна» адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў праекту “Забаўлянкі для Янкі”. Для пачатку ўдзельнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства “Поўнач” абралі пытанне, што хвалюе шмат каго з маладых бацькоў: якім чынам зручна і бяспечна пераносіць дзіця на значныя адлегласці.
Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько

Аляксандра Аліева-Трухавец распавяла пра старажытныя і сучасныя сродкі транспарціроўкі немаўлят і правяла майстар-клас па нашэнні слінга. Зацікаўленыя мамы мелі магчымасць пад кіраўніцтвам вопытнага кансультанта выпрабаваць разнастайныя варыянты завязвання слінгаў. Праўда, чаканага конкурсу арганізатарам наладзіць не ўдалося: большасць прысутных дзетак ужо нядрэнна трымаліся на нагах і вісець на мамах не дужа хацелі.

Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько

Ганна Архіпенка, каардынатар праекту, пазнаёміла бацькоў з канцэпцыяй і запланаванымі мерапрыемствамі “Забаўлянак для Янкі”, што ладзяцца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”. Сустрэчу аздобіў выступ этнаграфічнага гурта “Паўночная Сухадроўка”.

Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько

Тэмаю наступнага семінару з майстар-класам арганізатары плануюць абраць беларускую выцінанку.

Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько

Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько

Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько

Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску. Фота Сабіны Радзько


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць