“Віцебск” перамог рэчыцкі “Ведрыч-97”

На хатнюю сустрэчу “Віцебска” з рэчыцкім футбольным клубам “Ведрыч-97” прышло мала гледачоў. Добра, калі на гэтым матчы разам з фанатамі прысутнічала 300 чалавек.

Яны і сталі сведкамі вікторыі віцябчан над гасцямі з лікам 2:1. Рэчыцкая каманда, хоць і знаходзіцца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы, але менавіта яна і навязвала гульню нашым футбалістам, нават лік 2:0 не спыніў гасцей. Другі прапушчаны мяч футбалістам з Рэчыцы наадварот дадаў злосці. Трэба было чуць, з якой нянавісцю яны выказвалі прэтэнзіі да бакагога суддзі, які, на іх думку, павінен быў бачыць парушэнне пры другім узяцці варот.

Можа, гэтыя абставіны і вымусілі “Ведрыч” біцца да апошняга. Урэшце за пяць хвілін да заканчэння матча гасцям удалося скараціць лік.

Пасля фінальнага свістка паміж нашым футбалістам і гульцом прыязжай каманды адбыўся невялічкі інцыдэнт. Яны трошкі паштурхалі адзін аднаго. Можа, гэта і перарасло б у нешта больш сур’ёзнае, але хутка пасля пачатка канфлікту ля поля ужо стаялі два амапаўцы.


Меткі:

Падобнае

    1 каментар

    1. cheap cialis  
      21/жнівень/2014 у 18:51

      That's a slick answer to a challenging question

    Каментаваць