Чарговая бойка з удзелам віцебскіх хакеістаў (відэа)

Сустрэчу 24-га тура чэмпіяната краіны па хакею віцебскі клуб праводзіў на выяздзе ў Гродне з мясцовым “Нёманам”.

Падчас трэцяга перыяду, пры ліку 5:2 на карысць гарадзенцаў, адбылася масавая бойка паміж хакеістамі “Віцебска” і “Нёмана”. Як бачна на відэа, ініцыятарамі інцыдэнта выступілі нашы хакеісты.

Сам матч скончыўся паразай віцябчан з лікам 9:3. Гэта ўжо 13-я параза “мядзведзяў”. Пасля 24-х гульняў “Віцебск” месціцца на перадапошнім радку турнірнай табліцы з 12 ачкамі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ