Віцебшчына атрымала новага біскупа

29 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску было абвешчана, што Папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла 41-гадовага ўраджэнца Браслава Алега Буткевіча.
Папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла 41-гадовага Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Алег Буткевіч, які да гэтага выконваў абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны, нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне ў 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Святарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года.

Папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла 41-гадовага Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Атрымаўшы ў 41 год прызначэнне на пасаду біскупа, Алег Буткевіч стаў адным з самых маладых каталіцкіх біскупаў у свеце. Маладзей за яго толькі пяць чалавек. Чатыры нарадзіліся 1972 годзе, прычым трое з іх таксама з Усходняй Еўропы — Літвы, Славакіі і Украіны, а яшчэ адзін — з Лівану, таксама ў Румыніі ёсць біскуп нарадзіўшыся ў 1973 годзе на некалькі месяцаў пазней нашага.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Алег Буткевіч. Фота Сержука Серабро

Вестку пра прызначэнне новага біскупа ў Віцебск прывёз апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У касцёле прысутнічалі шэраг ксяндзоў з розных парафій Віцебшчыны, а таксама прадстаўнікі прэсы. Пасля супольнай малітвы ў адзін з момантаў нунцый апрануў на маладога біскупа сваю піуску — біскупскую шапачку — і крыж, даўшы журналістам магчымасць зняць маладога іерарха з адпаведнымі атрыбутамі.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Фота Сержука Серабро

Урачыстая кансэкрацыя біскупа намінанта Алега Буткевіча адбудзецца 18 студзеня 2014 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў 12:00.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Францішак Кісель. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што 25 лютага Папа Бенедыкт XVI задаволіў просьбу папярэдняга біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна, які быў прызначаны біскупам 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам Папы Яна Паўла ІІ, аб адстаўцы па стане здароўя. Пры гэтым ксёндз прэлат Францішак Кісель, які да гэтага быў генеральным вікарыем Віцебскай дыяцэзіі, прызначаны яе апостальскім адміністратарам.

Малады біскуп Алег Буткевіч прымае віншаванні. Фота Сержука Серабро

Супольная малітва ў касцёле Езуса Міласэрднага. Фота Сержука Серабро

Клаўдыё Гуджэроцці апранае на Алега Буткевіча піуску. Фота Сержука Серабро

Малады біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Фота Сержука Серабро

Малады біскуп Алег Буткевіч прымае віншаванні. Фота Сержука Серабро

Малады біскуп Алег Буткевіч прымае віншаванні. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , ,

Падобнае

    11 каментарыяў

    1. Ingwar  
      30/Лістапад/2013 у 3:35

      Дзякуй Богу и Папе за новага біскупа віцебскага!

      І былому біскпу Уладзіславу Бліну - за падтрымку гэтай кандыдатуры:

      Новы біскуп Алег - добры ксёндз. Вельмі набожны святар, яркі прапаведнік веры, просты і даступны ў зносінах з людьмі суразмоўца, шчыры беларускамоўны беларус, энергічны арганізатар розных мерапрыемстваў - ад святочных працэсій да будаўніцтва храма, якi ён ужо шмат гадоў будуе асабіста на вул. Гагрына - касцёл св. Антонія Падуанскага:

    2. Ян  
      30/Лістапад/2013 у 9:07 1

      Бискуп БЕЛАРУС!!! Приятно! И человек хороший. Это радует!

    3. Раб_ДСК  
      30/Лістапад/2013 у 16:19 2

      Религия - это как пенис.
      Нормально, когда он у тебя есть.
      Приятно, если вы гордитесь им.
      Но, пожалуйста, не доставайте и не размахивайте им на людях.
      И ПОЖАЛУЙСТА не пытайтесь подсунуть его моим детям!!!

    4. Sergey Sesitsky  
      30/Лістапад/2013 у 19:23 3

      Видите ли, уважаемый Раб ДСК, религия, в отличии от подписки на "Витьбичи", дело добровольное даже для рабов.

    5. Александр  
      30/Лістапад/2013 у 22:48 4

      @ Раб_ДСК:

      Классическая фраза, локализация норм. Но присутствует негатив, не находите? Хотя можно понять нетерпимость тех кому уже осточертели эти "священные войны". Повезло той религии, которую представляет благочестивый человек. Если представитель не очень, то и вы отождествите религию с её представителем и она проиграет.

    6. Пробегая_мимо  
      1/снежань/2013 у 9:49 5

      Раб_ДСК пісаў:

      Религия - это как пенис.
      Нормально, когда он у тебя есть.

      Вы, наверное, удивитесь, но и когда его нет, тоже нормально 🙂
      А по поводу бискупа - ну, не знаю... Лицо у него какое-то не библейское...

    7. Pcholkin  
      1/снежань/2013 у 11:45 6

      Раб_ДСК пісаў:

      Религия - это как пенис.

      Нормально, когда он у тебя есть.

      Приятно, если вы гордитесь им.

      Очередной "пенисовед" с претензией на философию.

    8. Pcholkin  
      1/снежань/2013 у 13:18 7

      Пробегая_мимо пісаў:

      Лицо у него какое-то не библейское…

      Физиономистика дело неблагодарное. Я вот, например, матом не ругаюсь (ну, почти)). А вот, если бы вы увидели мою физиономию...

    9. Włodzimierz  
      1/снежань/2013 у 16:31 8

      Sardečna vinšuju.

    10. @@@@@  
      3/снежань/2013 у 13:34 9

      Витебской области очень повезло! Очень рада за него и за всех католиков северного региона.

    11. Елена Васехо  
      3/снежань/2013 у 17:16 10

      @ @@@@@:
      Согласна с Вами на все 100%. Очень добрый, понимающий и отзывчивый человек ксендз Олег. Был ксендзом нашей парафии, наверное лет 11 назад. Венчал нас с мужем и крестил старшую дочку. Очень рада за него. Дай Боженька ему здоровья!!!!!

    Каментаваць