У Браславе асудзілі дырэктара турыстычнага прадпрыемства, які украў з працы каструлі і канапу

Браслаўскім раённым аддзелам следчага камітэта расследавана крымінальная справа ў адносінах былога дырэктара турыстычна-аздараўленчага ПДУП «Браслаўскія азёры».
У Браславе асудзілі дырэктара турыстычнага прадпрыества, які украў з працы каструлі і канапу

Былы ўжо дырэктар адпрацаваў на пасадзе нядоўга — з чэрвеня 2010 па красавік 2012 года. Але гэтага часу яму хапіла, каб перш за ўсё падумаць пра паляпшэнне свайго дабрабыту за кошт маёмасці прадпрыемства.

У сувязі з тым, што турбаза не мела асабліва каштоўнай маёмасці, дырэктар вырашыў задаволіцца тым, што трапляла на вочы. І схему крадзяжу абраў, можна сказаць, простую: даў падначаленым работнікам пералік маёмасці і распарадзіўся ацаніць яе па прымальным кошце і спісаць як нягодную. Маёмасць была самая розная: каструлі эмалірованыя, кухонныя і пасцельныя прыналежнасці, крэслы, дываны і дывановыя дарожкі, 2 тэлевізары, вуглавая канапа. Усяго было ўкрадзена і падрыхтавана для адпраўкі па месцажыхарстве ў г. Гродна маёмасці на суму 8 752 717 руб.

Але не пашанцавала, бо аўтамабіль, у якім перавозілася частка ўкрадзенага, у агр. Опса затрымалі супрацоўнікі групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Браслаўскага РАУС. А далей, як вядома, следства, суд і прыгавор.

Дзеянні былога дырэктара кваліфікаваны як крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у буйным памеры (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса РБ). Тэрмін пакарання па гэтым артыкуле прадугледжаны ад 3 да 10 год пазбаўлення волі.

Прыгаворам суда Браслаўскага раёна Кузьменка асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суд таксама прыняў да ўвагі шэраг змякчаючых віну абставін і адтэрмінаваў выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады.

Аляксандр Вязіцкі, следавацель следчага камітэта, «Браслаўскія азёры».

  •  
  •  
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

12 каментарыяў

  1. Лана  
    5/снежань/2013 у 20:52

    Во дурак. 🙂

  2. Зверобой  
    5/снежань/2013 у 21:23 1

    @ Лана:
    А вы случайно не та самая Лана, которая "наёмніку" валерианку предлагала? И ещё кино про японскую собаку Хатико....

  3. Лана  
    5/снежань/2013 у 21:32 2

    @ Зверобой:
    Предлагала валерианку, но не помню кому и советовала посмотреть кино о преданной собаке Хатико. Спасибо за память.

  4. cinic  
    5/снежань/2013 у 21:56 3

    Зверобой пісаў:

    А вы случайно не та самая Лана

    Та самая. Она ещё бегала в Израиле за лукашенку голосовать в посольство - боялась наверное что он недоберёт голосов. А потом хвасталась этим .

  5. Зверобой  
    5/снежань/2013 у 22:30 4

    Лана пісаў:

    @ Зверобой:
    Предлагала валерианку, но не помню кому и советовала посмотреть кино о преданной собаке Хатико. Спасибо за память.

    И Вам того же. Я тот самый "наёмник" и есть. И фильм отличный - чуть не прослезился. Я сентиментальный, несмотря на издержки профессии. О..мы никогда и ничего не забываем. И помним всех и вся. 🙂

  6. Зверобой  
    5/снежань/2013 у 22:33 5

    cinic пісаў:

    Зверобой пісаў:

    А вы случайно не та самая Лана

    Та самая. Она ещё бегала в Израиле за лукашенку голосовать в посольство - боялась наверное что он недоберёт голосов. А потом хвасталась этим .

    Кхе...нутром чуял. Я "советского человека" по почерку узнаю. Ну, за это надо простить. Несомненно, здесь великодушие уместно. Они же простые обыватели, люди-дети. Не ведают, что творят. Им ещё лет 20 надо объяснять, что натворили...

  7. cinic  
    5/снежань/2013 у 22:46 6

    Великодушие-сильная вещь. Особенно к совкам. Жаль я на это не способен.

  8. Лана  
    5/снежань/2013 у 23:11 7

    @ cinic:
    Тебе, что ли, хвасталась?!

  9. cinic  
    5/снежань/2013 у 23:24 8

    Всем !!!

  10. Лана  
    5/снежань/2013 у 23:33 9

    @ cinic:
    Ага. 😀

  11. cinic  
    5/снежань/2013 у 23:56 10

    Бу-га-га...

  12. Вшывы Блох  
    6/снежань/2013 у 8:06 11

    Адын виликий чалавек сказал: "Дети!! Не ссорьтесь!"

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: