Паштовае аддзяленне ў Віцебску ў снежні працуе яшчэ без ацяплення

У паштовым аддзяленні №16 Віцебска, якое знаходзіцца доме №35а на вуліцы Валадарскага, дагэтуль не распачаўся ацяпляльны сезон. Супрацоўнікі і наведнікі вымушаны мірыцца з тэмпературным дыскамфортам.
Паштовае аддзяленне ў Віцебску ў снежні працуе яшчэ без ацяплення. Фота Панарамы.Яндэкс

Гэтае паштовае аддзяленне працяглы час знаходзілася ў стане капітальнага рамонту, што стварала істотныя праблемы, бо людзям даводзілася штораз пераадольваць немаленькі адрэзак шляху, каб ажыццявіць, да прыкладу, камунальныя плацяжы. Пры гэтым там абслугоўваюцца ў асноўным жыхары прыватнага сектару, многія з якіх ужо дасягнулі пенсійнага ўзросту.

Пасля шматнікіх пісьмовых зваротаў і скаргаў насельніцтва ўлетку 2013 года паштовае аддзяленне №16 было вернута на ранейшае месца. Але, выходзіць, зацягнуты рамонт так і не быў завершаны.

Пачалася каляндарная зіма. Выпаў снег. Неўзабаве чакаюцца сур’ёзныя маразы. Можа, час падключэння батарэй ужо надышоў?

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ