На перапынак – з вікторыяй

Віцебская баскетбольная каманда “Рубон” правяла апошнюю сустрэчу ў гэтым годзе. У гасцях у землякоў пабываў навічок гэтага сезона - “Прынёманне” з Гродна.

З гэтым клубам віцебскія баскетбалісты месяц таму ўжо мерыліся сіламі ў Гродне. Тады з невялікай розніцай перамаглі гаспадары.

Учора віцябчане ўзялі рэванш і зрабілі навагодні падарунак сваім прыхільнікам. ”Прынёманне” пацярпела паразу з лікам 77:64.

У “Рубона” за плячыма 14 гульняў, з іх толькі тры перамогі, адсюль і перадапошнее месца ў турнірнай тубліцы. Іншага ад 19-гадовых хлопцаў чакаць не даводзіцца. Прафесіяналы з-за нестабільнай фінансавай сітуацыі разышліся па іншых клубах.

Гульні нацыянальнага першынства наша каманда адновіць пасля Новага года. У пятніцу, 10 студзеня, "Рубон" прыме сталічны клуб “Імпульс-БГУІР”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць