Саўмін узнагародзіў Тамару Краснову-Гусачэнка ганаровай граматай

Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснову-Гусачэнка ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, пастанова пра гэта прынятая 16 снежня 2013 года.
Тамара Краснова-Гусачэнка пад час уручэння літаратурнай прэміі Петруся Броўкі. Фота Таццяны Мацьвеевай

Аўтарка сумнавядомага афіцыйнага гімну Віцебска ўшанаваная за, цытуем, “значны творчы ўклад у беларускую літаратуру і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці”.

Нагадаем, што 21 сакавіка Тамара Краснова-Гусачэнка атрымала абласную літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі за 2012 год у намінацыі “Паэзія”, а 27 сакавіна на сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў быў зацверджаны гімн горада Віцебска “Песня аб Віцебску” на яе словы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ