“Граніт” разбіты

Першыя чвэрцьфінальныя матчы Кубка краіны прайшлі практычна для ўсіх міні-футбольных клубаў ва ўпартай барацьбе. Акрамя віцебскага “Вітэна” і мікашэвіцкага “Граніта”.

Гэтыя клубы сустрэліся ў Мікашэвічах, каб аспрэчыць права выхаду ў наступны раўнд. Мяркуючы па выніку 9:0, паядынак праходзіў у адны вароты. Пасля такой перамогі можна смела казаць, што віцябчане больш чым адной нагой у паўфінале.

У паўторным паядынку, які адбудзецца ў наступным годзе 6 студзеня, “Вітэну”, мяркую, можна будзе ў сваё задавальненне паганяць мячык на сваёй пляцоўцы.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць