ХК ”Віцебск” пакінулі ў экстралізе

У Мінску сёння адбылося паседжанне Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, на якім, акрамя ўсіх астатніх пытанняў, вырашаўся лёс лядовай дружыны Віцебска, якая знаходзіцца ў вялікіх пазыках.

Як паведамляе «Прессбол”, "Віцебск" не зняли з чэмпіянату. Старшыня ФХРБ Яўген Ворсін ўспомніў пра ўласцівасць гісторыі паўтарацца: у розны час "Брэст", "Металург" і "Магілёў" былі на мяжы зняцця з турніру, але гэтыя клубы здолелі вырашыць праблемы.

Пазыкі "Віцебска " перад федэрацыяй дасягнулі 240 мільёнаў рублёў. Прадстаўнік “паўночнікаў” патлумачыў сітуацыю тым, што з 1 лістапада клуб стаў цалкам бюджэтным, таму для вылучэння сродкаў зараз неабходна даваць справаздачу перад абласным казначэйствам, а атрымаць грошы каманда зможа толькі ў 2014 годзе. А заадно перасцярог членаў выканкама ад рэзкіх рашэнняў, адзначыўшы, што ў выпадку зняцця з чэмпіянату, пазыкі выплачаныя не будуць, а хакеістаў "Віцебска" трэба будзе распусціць.

У выніку "Віцебск" абяцаў выплаціць 83 мільёны рублёў у першыя дні студзеня. Другую частку сумы каманда збіралася заплаціць у сакавіку, але федэрацыя запатрабавала зрабіць гэта ўжо да 31 студзеня, з чым прадстаўнік "Віцебска" спрачацца не стаў. Кіраўніцтва клуба гарантавала, што не паўторыць надалей сумны вопыт. Скандалу не здарылася, піша “Прессбол”.

Меткі:

Чытайце яшчэ