Калядны ранішнік адбудзецца ў Віцебску

Напярэдадні Новага году праект “Забаўлянкі для Янкі” збірае старых і новых сяброў. Заўтра, 28 снежня, упершыню ў Віцебск са святочнай тэатралізаванай праграмай завітае музычна- вандроўны аркестрык «VURAJ».
Калядны ранішнік адбудзецца ў Віцебску

Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!

Заклікаем дзетак ( а мо і бацькоў) прыходзіць у касцюмах зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі!

Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныяі падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша- пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз – Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць - дрэсіраваны Смаргоньскі Мядзведзь!)

Уваход — бясплатны!

Ранішнік адбудзецца ў выставачнай зале “Задзвіння” па адрасе: вул. Чайкоўскага, 3.

Створым файнае Каляднае свята сабе і сваім дзеткам!


Меткі: , , ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. Вячеслав  
      27/снежань/2013 у 17:24

      Какие еше Коляды, рождество еще не наступило!

    2. Pcholkin  
      27/снежань/2013 у 19:06 1

      @ Вячеслав:
      Каля́ды — дванаццаць дзён з Каляды да Вадохрышча, народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання
      З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.
      Каляды працягваюцца з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня. ©

    3. Смолікаў  
      28/снежань/2013 у 0:30 2

      а тута людзі пытаюцца калі пачатак?

    4. Яна Ільіна  
      28/снежань/2013 у 6:46 3

      Пачатак а 15-й.

    Каментаваць