“Рубон” -“Імпульс-БГУІР”: набярыцеся цярпення

Перапынак у чэмпіянаце за плячыма. Беларускія баскетбалісты 10 студзеня аднавілі барацьбу за званне лепшай каманды краіны. Віцебскі “Рубон” прыняў сталічны “Імпульс-БГУІР”, над якім можна браць верх.

Аматарам баскетбола прышлося запасціся цярпеннем, каб даведацца, хто стане пераможцам гэтай баталіі. Бадай што, на працягу ўсяго матча прысутнічала інтрыга, якая робіць гульні больш памятлівымі і дорыць незабыўныя эмоцыі.

Толькі ў сярэдзіне заключнай чвэрці чаша шаляў стала схіляцца на бок “Рубона”. Але гэта было неяк хістка. Некалькі памылак - і апаненты віцябчан маглі павярнуць матч у іншае рэчышча.
Аднак такога падарунка сталічныя госці ад падапечных Руслана Байдакова не дачакаліся. Перайграўшы “Імпульс-БГУІР” 74:63, “Рубон” паклаў у сваю скарбонку у новым годзе першыя два ачкі.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць