У Віцебску праваслаўная царква ўзнагародзіла мецэнатаў

16 студзеня ў Свята-Успенскім саборы Віцебска мецэнаты атрымалі ўзнагароды з рук праваслаўнага духавенства.
У Віцебску праваслаўная царква ўзнагародзіла мецэнатаў. Фото Ігара Мацьвеева

Пасля малебну ў самым вялікім віцебскім храмепротаіерэй Канстанцін Ізафатаў уручыў граматы прадстаўніку ЗАТ “Белзарубежстрой”, а дырэктар віцебскага прадпрымства “Фортэкс – Водные технологии” Іван Пінчук за дабрачыннасць быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага. Таксама на цырымоніі прысутнічалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў і намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома.

У Віцебску праваслаўная царква ўзнагародзіла мецэнатаў. Фото Ігара Мацьвеева

Падарункі ад мецэнтаў у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” атрымалі Віцебская дзіцячая абласная бальніца, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, духоўная семінарыя і нядзельная школа. Ім падарылі камп’ютарную і бытавую тэхніку, пасцельную бялізну, цацкі і шэраг іншых рэчаў.

У Віцебску праваслаўная царква ўзнагародзіла мецэнатаў. Сярод іх - Іван Пінчук. Фото Ігара Мацьвеева

У Віцебску праваслаўная царква ўзнагародзіла мецэнатаў. Фото Ігара Мацьвеева

У Віцебску праваслаўная царква ўзнагародзіла мецэнатаў. На першым плане- Уладзімір Цярэнцьеў. Фото Ігара Мацьвеева

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ