Спартыўныя героі года

Адміністрацыя віцебскага спартовага рэсурса sportvitebsk.com правяла апытанне сярод сваіх чытачоў і аматараў спорта горада на званне лепшай каманды года, лепшага трэнера і лепшага гульца Віцебска.

Як паведамляе гэты сайт, лепшымі віцебскімі камандамі сталі міні-футбольный клуб “Вітэн”, ФК “Віцебск”, якія набралі па 60 балаў. Баскетбольная каманда “Рубон” стала трэцяй - у яе 29 балаў.

У намінацыі "лепшы гулец" месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае месца заняў
нападаючы хакейнага клуба “Віцебск” Мікіта Ядроец, другое - гулец “Рубона” Віктар Авсепян. Замкнуў тройку лідараў абаронца ФК “Віцебск” Эдуард Жаўняроў.

Сярод трэнераў Віцебска першым стаў галоўны трэнер “Рубона” Руслан Байдакоў. Яга калега Юрый Канаплёў, глаўкома ФК “Віцебск” - другі, Дзмітрый Дудзік, які трэніруе хакейны клуб “Віцебск”, - трэці.

Як адзначае sportvitebsk.com, удзельнікамі апытання ні разу не адзначылі прадстаўнікоў віцебскага валейбольнага клуба “Марка”.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

4 каментарыя

  1. Litvin  
    20/студзень/2014 у 18:49

    ФК “Віцебск”? За якiя посьпехi&

  2. Ігар  
    20/студзень/2014 у 20:04 1

    @ Litvin:

    Як па мне ФК "Віцебск" у мінулым сезоне з сябе выціснул максімум, улічваючы, што пасля першага круга каманду пакінулі вядучыя гульцы.

  3. pectopen  
    21/студзень/2014 у 14:02 2

    ХМЕЛЬ!!!
    и только ФК ХМЕЛЬ!!!

  4. Cool&Gun  
    21/студзень/2014 у 15:26 3

    ФК Витебск хоть в городе играет, а не в ебенях на перифериях всяких.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: