“Віцебск” – “Ліда”: чарговая доза адрэналіну

Яшчэ свежы ў памяці паядынак трохтыднёвай даўніны паміж хакейнымі клубамі “Віцебск” і "Ліда", калі землякі на сваім ільду саступалі гасцям 1:5, але ўрэшце выйгралі 6:5.

Учорашні паядынак у віцебскім "лядовіку" паміж гэтымі камандамі быў не менш цікавым і зноў стаў драматычным для “Ліды”, хоць госці пасля першых сямі хвілін гульні абыгрывалі “мядзведзей” 0:2.

Самае феерычнае відовішча хакеісты пакінулі гледачам на апошні перыяд, у якім дружыны агулам закінулі пяць шайб. Але да фінальнай сірэны трыбуны знаходзіліся ў напружанні. ”Віцебск” у чарговы раз прадэманстраваў волю да перамогі і абыграў лідчан з лікам 6:5.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць