У Вицебску адкрыецца выстава прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані

5 лютага 2014 года ў 16.00 ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выстаўкі прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані “Бачнае – Невымоўнае”.

У Вицебску адкрыецца выстава прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў ПознаніВыстаўка “Бачнае – Невымоўнае” з’яўляецца прэзентацыяй розных мастацкіх постацей педагогаў Кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані. Факт, што мы стала з’яўляемся адзінай кафедрай, якая навучае фатаграфіі ў Польшчы, вынікае з найбольш прадстаўнічага прафесарскага і выкладчыцкага складу ў нашай краіне. Кафедра фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані адна з нямногіх, а можа і адзіная мастацкая школа ў Еўропе, якая навучала мастацкай фатаграфіі, як самастойнай галіне мастацтва ўжо ў 1919 годзе. На працягу больш за 90 гадоў развіцця ўніверсітэта гэтая галіна мастацтва знікала і з’яўлялася ізноў. У другой палове 1970-х гг. роля фатаграфіі ў праграме навучання пачала ўзрастаць, вынікам чаго стала з’яўленне спецыяльнасці “Фатаграфія” ў 1989 годзе. У 1994 годзе было адкрыта завочнае аддзяленне фатаграфіі, скіраванае да кандыдатаў, якія не мелі магчымасці атрымаць адукацыю на дзённым аддзяленні. Папулярнасць гэтага кірунку навучання пераўзыйшла чаканні, прыносячы плён па сённяшні дзень сотнямі выпускнікоў бакалаўраў і магістраў. Гэта вынік працы ўсяго калектыву прафесараў і педагогаў, дасведчаных у сферы інавацыйных методык навучання і адначасова актыўных мастакоў.

Фатаграфію звычайна разумеюць як медыя-сродак, што адлюстроўвае бачную рэчаіснасць. Зразумела, што яна не з’яўляецца люстэркам акаляючага нас свету, аднак вобраз, зняты камерай, вельмі моцна асацыіруецца з тым, што мы можам сустрэць у штодзённым жыцці. У рамках выстаўкі “Бачнае - Невымоўнае” я прапаную ўвазе гледача фатаграфіі, якія, на першы погляд, адыходзяць ад звычайных стэрэатыпаў. Такіх, дзе крыніцай мастацкіх вобразаў з’яўляецца сам медыя-сродак. Працы Пятра Валыньскага (Зараза) і Славаміра Дэцыка (Шкляны сон) аналізуюць правілы візуальнай камунікацыі. Цыклы фатаграфій Анны Кэндзёры (Silent Spring) і Міхала Бугальскага (Я не хачу ісці спаць) асноўваюцца на гульні з раскрыццём нябачнага, як і раскрыццём праз прыхоўванне фрагментаў рэчаіснасці. Аналагічны падыход прэзентуе таксама Магда Лазарчык у сваіх “Крэатурах”. “Green Screen” Томаша Галецкага ўздымае пытанне даверу да сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце. Жакліна Пеханоўска інсталяцыяй “Aspersorium” звяртае ўвагу на значэнне аднаўлення і ачышчэння. Дваістасць працы выяўляецца з дапамогай aspersorium (крапільніцы) з аднаго боку, і солі з другога. “Знакі” Януша Алексы – гэта дыялог на тэму падабенстваў, адрозненняў і замены асноўных значэнняў сімвалаў. Анджэй П. Флёркоўскі, паказваючы ў сваёй працы закрытую, абмежаваную прастору, раскрывае множнасць, нават бясконцасць магчымасцей выбару шляхоў. Вялікая колькасць мастакоў і ўжытых на выстаўцы форм дае гледачам шырокую магчымасць інтэрпрэтацыі і індывідуальнага адчування мастацтва.
Анджэй П. Флёркоўскі
куратар выстаўкі

Выстаўка працягнецца па 2 сакавіка 2014 г.

26 лютага ў 15.00. у рамках правядзення выставы "Бачнае - Невымоўнае" адбудзецца сустрэча з дэканам факультэта «Інтермедыя» Пазнанскага мастацкага універсітэта праф. Анджэем Флёркоўскім, на якой ён раскажа аб магчымасцях навучання фатаграфіі, дызайне, мультымедыя ў Мастацкім універсітэце, пра структуру навучальнай установы і яго дзейнасць, з праглядам студэнцкіх работ, анімацыі.


Меткі: , ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. Оксана  
      4/люты/2014 у 14:24

      А ссылка на источник где? http://www.ratusha-vit.by/uslugi/bachnae-nevymounae

    2. Сяржук Серабро  
      4/люты/2014 у 14:32 1

      Оксана пісаў:

      А ссылка на источник где? http://www.ratusha-vit.by/uslugi/bachnae-nevymounae

      Аксана, якая крыніца, Вы пра што?
      Гэты тэкст рассылаўся ВАКМ па СМІ як прэс-рэліз.

    3. Дмитрий  
      4/люты/2014 у 19:45 2

      Опечаточка в заголовке...

    4. Пробегая_мимо  
      5/люты/2014 у 6:46 3

      Пан Анджей будзе размовлять на беларускай мове?

    Каментаваць