Красавік – пачатак жаночых баталій

У выніку лёсавання чэмпіяната краіны па футболе сярод жаночых каманд стаў вядомы каляндар гульняў віцебскага клуба “Універсітэт”.

23-е першынства нашы дзяўчаты пачынаюць 19 красавіка хатняй сустрэчай з магілёўскім калектывам “Надзея-Днепр”. За званне лепшай пазмагаюца 8 клубаў. Не бярэ ўдзел у спаборніцтве аўтсайдзер апошніх гадоў - “Маладзечна”. У адрозненні ад мінулага нацыянальнага першынства, якое праходзіла ў два этапы з дзяленнем на групы, гэтае наўпрост пройдзе ў чатыры круга.

Чытайце яшчэ