Пайшоў з жыцця вядомы віцебскі мастак Рыгор Клікушын

Сёння, 13 лютага, з 13:00 да 14:00 у Віцебску ў рытуальным памяшканні другой гарадской бальніцы можна развітацца з выбітным мастаком-графікам, сябрам Саюза мастакоў Беларусі, Рыгорам Піліпавічам Клікушыным.
Пайшоў з жыцця вядомы віцебскі мастак Рыгор Клікушын

11 лютага Рыгор Піліпавіч пайшоў з жыцця на 93-м годзе жыцця. Ён нарадзіўся 4 снежня 1921 года ў сяле Сладкова Цюменскай вобласці (Расія). У Віцебск мастак пераехаў у 1946 годзе, калі паступіў на гістарычны факультэт педагагічнага інстытута.

У 1950 годзе пачаў выкладаць гісторыю ў мастацка-графічным педагагічным вучылішчы Віцебска, якое пазней было ператворана ў мастацка-графічны факультэт. У 1956 годзе Клікушын скончыў мастацкае аддзяленне Маскоўскага завочнага паліграфічнага інстытута і працягнуў выкладанне ў педінстытуце на ўтвораным у 1959 годзе мастацка-графічным факультэце. У 1964-1970 гадах ён быў загадчыкам кафедры выяўленчага мастацтва факультэта. З 1970 па 1995 гады працаваў мастаком-афарміцель Віцебскай абласной друкарні.

Рыгор Клікушын з’яўляецца аўтарам 9 кніг і вучэбных дапаможнікаў, прысвечаных мастацтву шрыфта, рэкламных, мастацка-афарміцельскіх, дэкаратыўных шрыфтоў (36 шрыфтоў —аўтарскія). Ён аформіў больш за 70 кніг.

Жыхарам Віцебска творчасць Рыгора Піліпавіча вядомая таксама па шэрагу гравюр на ліноліуме, якія адлюстроўваюць краявіды нашага горада, у тым ліку знікшыя.

Да канца жыцця мастак вёў дзённікі, якія ўласнаручна афармаляў у выглядзе кніг. Каля трыццаці тамоў гэтых унікальных мемуараў захоўваюцца ў абласным архіве.


Меткі: ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Пробегая_мимо  
      13/люты/2014 у 15:20

      Соболезнования детям, родным.

    2. гусь  
      14/люты/2014 у 15:08 1

      Родным. Соболезования детям.

    3. Цой  
      14/люты/2014 у 17:24 2

      Зямля пухам годнаму чалавеку...
      Родным - шчырыя спачуваньні...
      Віцеблянам - памяці...

    4. Alexander  
      15/люты/2014 у 14:16 3

      "Без прыгожага шрыфта ня можа быць прыгожай кнігі. Без прыгожай кнігі няма сапраўднай культуры."
      Дзякуй. Светлая памяць.

    5. Анжела  
      19/люты/2014 у 20:14 4

      а мне довелось с этим прекрасным человеком провести последние дни его жизни!умирал в больнице в которой я работаю,очень хороший был человек!обидно только что из родных я у него почти никого не видила,умирал в окружение мед.персонала!собалезную...

    Каментаваць