“Рубон” скокнуў на чацвёртае месца

У сваіх сценах віцебская баскетбольная каманда “Рубон” учора перамог сталічны клуб “Цмокі-Мінск (2)” і з шостага радка ўзняўся на чацвёртае месца.

Да завяршэння першага этапа чэмпіяната віцябчанам засталося правесці тры матчы.
Затым баскетбалістаў і іх заўзятараў чакае групавы этап. Клубы падзеляцца на групы “А” і “Б”.

Сёння можна сказаць адназначна, што “Рубон” будзе змагацца ў групе “Б”, дзе пасля шасці паядынкаў стане вядома, на якога суперніка наш клуб трапляе ў чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць