“Пахаванне дзеда”. Як на Гарадоччыне святкуюць Масленіцу

Завяршаецца масленічны тыдзень. Прапануем чытачам матэрыял пра тое, як на Гарадоччыне развітваюцца з зімой. На гэтым тыдні, у першы дзень Масленіцы, давялося пабываць ў тутэйшай вёсцы Кісялі, дзе праходзіў народны абрад "Пахаванне дзеда".

Гульня існуе тут здаўна. Вяскоўцы збіраюцца і "хаваюць" ляльку ў выглядзе "дзеда", якая сімвалізуе сабой зіму. Яна ляжыць пад абразамі, жанчыны па ёй галосяць, узгадваюць жыццё "нябожчыка".

Быў ён мужыком моцным, меў жонку і сто палюбоўніц. Гульня мае падкрэслены эратычны характар, у даўніну ў хату не пускалі дзяцей: нават у мёртвага "дзеда" ягоная мужчынская вартасць жывая. Паміж ног "дзеда" знаходзіцца маркоўка, яе жанчыны раз-пораз торгаюць за вяровачку.

Потым Цімку, так завуць "памерлага", вязуць на могілкі. І "хаваюць", сёлета гэта рабілі ў сене, бо няма снегу. А тады ўжо садзяцца за стол, спяваюць, танчаць - бо зіму "пахавалі", а вясна - гэта радасць.

У рытуале бяруць удзел імпрэзаваны ўрач, які канстатуе “смерць дзеда”, ды святар, які служыць "паніхіду" па “нябожчыку”. Нарадзіўся такі во вершык:

Бабы галасілі, прычыталі,
добрым словам “дзеда” ўспаміналі.

Пасля доўгіх слёз
“дзеда” з хаты вынеслі
наўпрост.

І паклаўшы “цела” на "тачанку",
люд павёз “дзядулю” да “прыямку”.

Скончыўшы гараваць па дзеду,
"жонка" запрашае ўсіх на бяседу.

На памінках госці елі, пілі, весяліліся,
дзве бабулі з лавы ледзь не паваліліся.

Вось так гарадокцы правялі зіму і сустрэлі жаданую вясну! Традыцыйнае спальванне пудзіла нават не ідзе ні ў якае параўнанне з гэтым унікальным, адзіным на ўсю Беларусь, абрадам. "Пахаванне дзеда" ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны.


Меткі: , ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. Пробегая_мимо  
      1/сакавік/2014 у 16:24

      "Гульня мае падкрэслены эратычны характар"
      Так оно понятно, что и на пенсии секса хочется, а живых "дзядоу" нема... Хотя бы пообрядовать, что ли, и вспомнить приятное из молодости...

    2. Rusya  
      1/сакавік/2014 у 17:00 1

      Паміж ног “дзеда” знаходзіцца маркоўка, яе жанчыны раз-пораз торгаюць за вяровачку.
      матриархат рулит на селе..))

      оч. веселые поминки)) сапрауды-спальванне пудзіла нават не ідзе ні ў якае параўнанне з гэтым унікальным, адзіным на ўсю Беларусь, абрадам.

    3. Жозефина  
      1/сакавік/2014 у 23:47 2

      Они так усердно его хоронили, что мы и не заметили, а была ли зима?)))

    4. 43  
      4/сакавік/2014 у 2:39 3

      Очень странный обряд, жутковатый конечно.про моркву смешно)))

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: