ФК “Віцебск” адкрывае сезон сустрэчай з “Рэчыцай-2014”

Трохі больш чым праз месяц пачнецца першынства Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. Першы тур пройдзе ў суботу, 19 красавіка. Віцебскі клуб правядзе яго на выяздзе ў гасцях у “Рэчыцы-2014”. А праз тыдзень наша каманда прыме ФК “Смаргонь”.

Завершыцца чэмпіянат 22 лістапада. Апошнюю гульню першынства “Віцебск” правядзе дома з “Гранітам”.

У адпаведнасці з рэгламентам, клубы, заняўшыя першыя два месцы, напрамую трапляюць у вышэйшы дывізіён. Дружына, якая зойме трэцяе месца, правядзе стыкавыя матчы з клубам вышэйшай лігі, які апынецца на апошнім месцы. Пераходные гульні запланаваны на 3 і 6 снежня.

Поўны каляндар гульняў ФК “Віцебск” можна паглядзець тут.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ