Мітрапаліт Павел пачаў знаёміцца з Віцебскай епархіей

Сёння з пастырскім візітам у Віцебск прыбыў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. Ва Успенскім саборы Патрыяршы экзарх усёй Беларусі правёў архіерэйскую службу. У нашым горазе мітрапаліт прабудзе некалькі дзён, да 8 красавіка.

Заўтра, на Дабравешчанне, кіраўнік БПЦ узначаліць святочную літургію ў Дабравешчанскай царкве. Пачатак - а 10-й. У гэты ж дзень (у 17 гадзін) мітрапаліт Павел правядзе сустрэчу з грамадскасцю горада, яна адбудзецца ў абласной філармоніі. Чакаецца, што 7 красавіка ён таксама пабывае на прыёме ў губернатара і наведае калонію "Віцьба-3".

У аўторак, 8 красавіка, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел сустрэнецца са студэнтамі. У 9.30 яго будуць чакаць у ВДУ імя П.Машэрава. А ў 14 гадзін - у Віцебскай духоўнай семінарыі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ