“Рубон” не выйшаў у ¼ фінала плэй-оф

Завяршыўся групавы этап чэмпіяната краіны па баскетболу сярод мужчынскіх каманд. Віцебскі “Рубон” праводзіў яго ў групе “Б”.

У гэтай групе пяць клубаў аспрэчвалі тры пуцёўкі ў чвэрцьфінал. Так сталася, што наша каманда апынулася па-за бортам ¼ фінала плэй-оф. Маючы аднолькавую колькасць ачкоў з магілёўскім “Барысфенам” і сталічным “ІМПУЛЬС-БГУІР”, віцябчане саступілі гэтым камандам у дадатковым паказальніку закінутыя-прапушчаныя мячы.

Цяпер “Рубон” чакаюць паядынкі (да двух перамог) з клубам “Принёманье” за права змагацца за 5-8 месца. Каманда, саступіўшая щ гэтай дуэли, завяршае сезон на апошнім 9-м месцы.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць