ХК “Віцебск” – трэці на турніры ў Брэсце

Віцебскі хакейны клуб на міжнародным турніры на прызы старшыні Брэсцкага гарвыканкама заняў трэцяе месца.

У стыкавых паядынках нашы хакеісты ўзялі верх над лідскай дружынай (пераможца вызначыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў), а чэшскі клуб “ЧСК-Прага” быў перайграны з сухім лікам 6:0. У паядынку з наваполацкімі "армейцамі" “Віцебск” прайграў.

Набраўшы пасля трох гульняў ў свой актыў пяць балаў, “мядзведзі” ў заключны дзень спаборніцтва з згулялі матч за трэцяе месца з гаспадарамі льда – хакейным клубам “Брэст”. Землякі аказаліся мацней, перайграўшы суперніка 3:1.

Нашы суседзі з Наваполацка на гэтым турніры занялі пятае месца.

Пераможцам спаборніцтва стаў салігорскі “Шахцёр”, які ў фінале абыграў “Ліду”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць